Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польшчы

Адміністрацыйны падзел Польшчы трохузроўневы: краіна падзяляецца на ваяводзтвы (польск. województwo), ваяводзтвы — на паветы (польск. powiat), паветы — на гміны (польск. gmina).

Адміністрацыйная мапа Польшчы. Ваяводзтвы
Адміністрацыйная мапа Польшчы. Паветы і гміны
Рэгіянальная кадыфікацыя Польшчы

У 1999 годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 ваяводзтваў, 379 паветаў (65 гарадзкіх + 314 сельскіх), і 2478 гмінаў (307 гарадзкіх + 582 сельска-гарадзкіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная 1 чэрвеня 1975 году, тады краіна падзялялася на ваяводзтвы (49) і гміны.

У 1946 годзе адбыўся першы пасьляваенны адміністрыцыйны падзел, узьнікла 14 ваяводзтваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): Варшава — сталіца дзяржавы, і Лодзь. Ваяводзтвы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадзкіх. Паветы падзяляліся на гміны, які было болей за 3000.

Найбуйнейшым стала Познанскае ваяводзтва — 39,2 тыс. км², а самым малым — Гданьскае — 10,7 тыс. км².

Болей за ўсё жыхароў налічвала Сылескае (Шлёнскае) — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — Ольштынскае — 352 тыс. чал.

У 1950 годзе ўзьнікла 3 новыя ваяводзтвы з цэнтрамі ў Кашаліне, Зялёнай Гуры і Аполе. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна безь зьмяненьняў да 31 траўня 1975 году.

З 1 чэрвеня 1975 году ліквідаваліся паветы і адміністрацыйная структура зьмянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 ваяводзтваў, у тым ліку 3 у аглямэрацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.

З 1 студзеня 1999 году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводзтва, паветы і гміны.

На канец сьнежня 1999 году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².

Ваяводзтвы Польшчы

СьцягГербВаяводзтваПаветыПлошча,
км²
Насельніцтва,
чал.
Шчыльнасьць,
чал./км²
СталіцаАфіцыйны
сайт
PL-MZМазавецкае
Mazowieckie
4235 558,18 (1)5 188 488 (1)145,9 (3)Варшава
Warszawa
[1]
PL-DSНіжнесылескае
Dolnośląskie
2919 946,77 (7)2 878 410 (5)144,3 (4)Уроцлаў
Wrocław
[2]
PL-KPКуяўска-Паморскае
Kujawsko-Pomorskie
2317 971,68 (10)2 066 136 (10)115,0 (8)Быдгашч, Торунь
Bydgoszcz, Toruń
[3]
PL-LUЛюблінскае
Lubelskie
2425 122,49 (3)2 166 213 (8)86,2 (12)Люблін
Lublin
[4]
PL-LBЛюбускае
Lubuskie
1413 987,88 (13)1 008 481 (16)72,1 (14)Гораў Велікапольскі,
Зялёна Гура
Gorzów Wielkopolski,
Zielona Góra
[5]
PL-LDЛодзінскае
Łódzkie
2418 218,96 (9)2 555 898 (6)140,3 (5)Лодзь
Łódź
[6]
PL-MAМалапольскае
Małopolskie
2215 182,87 (12)3 279 036 (4)216,0 (2)Кракаў
Kraków
[7]
PL-OPАпольскае
Opolskie
129 411,67 (16)1 037 088 (15)110,2 (10)Аполе
Opole
[8]
PL-PKПадкарпацкае
Podkarpackie
2517 845,66 (11)2 097 338 (9)117,5 (7)Жэшаў
Rzeszów
[9]
PL-PDПадляскае
Podlaskie
1720 187,01 (6)1 192 660 (14)59,1 (15)Беласток
Białystok
[10]
PL-PMПаморскае
Pomorskie
2018 310,36 (8)2 210 920 (7)120,7 (6)Гданьск
Gdańsk
[11]
PL-SKСьвентакшыскае
Swiętokrzyskie
1411 710,20 (15)1 275 550 (12)108,9 (11)Кельцы
Kielce
[12]
PL-SLСылескае
Śląskie
3612 333,51 (14)4 650 300 (2)377,4 (1)Катавіцы
Katowice
[13]
PL-WPВелікапольскае
Wielkopolskie
3529 826,51 (2)3 386 882 (3)113,6 (9)Познань
Poznań
[14]
PL-WNВармінска-Мазурскае
Warmińsko-Mazurskie
2124 173,17 (4)1 426 155 (12)59,0 (16)Ольштын
Olsztyn
[15]
PL-ZPЗаходнепаморскае
Zachodniopomorskie
2122 892,48 (5)1 692 271 (11)73,9 (13)Шчэцін
Szczecin
[16]
PLРеспубліка Польшча
Rzeczpospolita Polska
379 312 685 (68)38 636 157 (32)123Варшава
Warszawa
[17]

Гістарычны падзел

Адміністрацыйны падзел Польшчы. 1907
Адміністрацыйны падзел Польшчы. 1922—1939

Вонкавыя спасылкі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польшчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў