Аль-Каіда

ісламская тэрарыстычная арганізацыя

«Аль-Каіда» (літар. з араб. «аснова») — транснацыянальная тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная 11 жніўня 1988 г. у пакістанскім горадзе Пешавар (Паўночна-Заходняя Памежная правінцыя) 15 арабскімі ісламістамі на чале з Усамам бін Ладэнам[1].

Аль-Каіда
араб. القاعدة
Сьцяг у Іраку
Сьцяг аддзяленьня ў Іраку
Дата ўтварэньня11 жніўня 1988 (35 гадоў таму)
ТыпТэрарыстычная
Юрыдычны статусЗлачынная арганізацыя
МесцазнаходжаньнеХайбэр-Пахтунхва (Пакістан)
Дзейнічае ў рэгіёнахПаўднёва-Заходняя Азія, Паўднёвая Азія, Паўночная Афрыка і Самалі
ПравадырАйман аль-Завахіры
Кіроўны органРада
Колькасьць валянтэраў12750 (2014)

Пасьля вываду войскаў СССР з Аўганістану «Аль-Каіда» накіравала вастрыё барацьбы супраць ЗША, краінаў г. зв. «Заходняга сьвету» і іх прыхільнікаў у ісламскіх краінах. Мэтай арганізацыі зьяўляецца зьвяржэньне сьвецкіх рэжымаў у ісламскіх краінах, стварэньне «Вялікага ісламскага халіфату».

Злачынствы

26 лютага 1993 г. «Аль-Каіда» ўчыніла падрыў Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку 606-кіляграмовай бомбай, ад якога загінулі 6 чалавек. 7 жніўня 1998 г. ажыцьцявіла падрыў амбасадаў ЗША ў Кеніі і Танзаніі, ад якога загінулі 224 чалавекі. 11 верасьня 2001 г. зладзіла паветраныя напады на Сусьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку і Пэнтагон у Вашынгтоне (ЗША), ад якіх загінулі 2996 чалавек. 11 сакавіка 2004 г. зьдзейсьніла падрыў 4 цягнікоў у Мадрыдзе (Гішпанія), ад якога загінуў 191 чалавек. 7 ліпеня 2005 г. учыніла падрыў сьмяротнікаў на грамадзкім транспарце ў Лёндане (Ангельшчына), што пацягнуў сьмерць 56 чалавек.

Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі

Крыніцы