Айман аль-Завахіры

Айман аль-Завахіры (па-арабску: أيمن الظّواهري‎, Ayman al-Zawahiri, дакладная трансьлітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір, Эгіпет, 31 ліпеня 2022, Кабул, Аўганістан) — лідэр Аль-Каіды, пісьменьнік.

Айман аль-Завахіры
па-арабску: أيمن الظواهري
Кіраўнік Аль-Каіды
2 траўня 2011 — 31 ліпеня 2022
Папярэднік:Усама бін Ладэн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:19 чэрвеня 1951(1951-06-19)[1][2][3]
Памёр:31 ліпеня 2022(2022-07-31)[4][5][6] (71 год)
Партыя:
Сужэнец:Аза Ахмэд (1978—2001)
Дзеці:7 (6 жывыя)
Бацька:Мухамад Рабіе аль-Завахіры
Маці:Умайма Азам
Адукацыя:Каірскі ўнівэрсытэт
[[commons:Category:Ayman al-Zawahiri|Айман аль-Завахіры
па-арабску: أيمن الظواهري‎]]
ў Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Эгіпце. У 1974 годзе скончыў мэдычны факультэт Каірскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці хірург.

У 1970-я гады стаў адным зь лідэраў эгіпецкай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламскі джыхад»[7]. У 1981 годзе быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства прэзыдэнта Анвара Садата. Адбыўшы трохгадовае зьняволеньне па абвінавачаньні ў захоўваньні вагняпальнае зброі, Завахіры накіраваўся ў Аўганістан у якасьці маджахеда. Пазьней ачоліў групу прыкладна з тысячы «эгіпецкіх афганцаў», якія далучыліся да ядра «Аль-Каіды».

У Эгіпце Айман аль-Завахіры завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. 25 верасьня 2001 году Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе»[8]. Пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна ён стаў «тэрарыстам №1»[9].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі