Аляксандар Грэм Бэл
Алякса́ндар Грэм Бэл (па-ангельску: Alexander Graham Bell, 3 сакавіка 1847, Эдынбург, Шатляндыя — 2 жніўня 1922, Бадэк, правінцыя Новая Шатляндыя, Канада) — амэрыканскі навуковец і вынаходнік.
Аляксандар Грэм Бэл | |
Alexander Graham Bell | |
Род дзейнасьці | вынаходнік, навуковец |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 сакавіка 1847[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 жніўня 1922[4][2][5][…] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | цукровы дыябэт[7] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, інжынэр-электрык, інжынэр, бізнэсмэн, вынаходнік, прафэсар |
Навуковая сфэра | лягапэдыя і тэлефонная сувязь[d][6] |
Месца працы | |
Бацька | Аляксандар Мэлвіл Бэл[d][2] |
Маці | Eliza Bell[d] |
Дзеці | Elsie May Grosvenor[d][8] і Marian Fairchild[d] |
Узнагароды | Мэдаль Эдысана[d] (1914) мэдаль Эліята Крэсана[d] (1912) Мэдаль Г’юза[d] (1913) Заля славы нацыянальнай авіяцыі[d] Нацыянальная Заля славы вынаходнікаў[d] (1974) мэдаль Альбэрта[d] (1902) Канадзкая Алея славы[d] (2001) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Сябра Нацыянальнай акадэміі навук ЗША[d] (1883) Мэдаль Джона Фрыца[d] (1907) Асоба нацыянальнай гістарычнай значнасці[d] (8 чэрвеня 1977) |
Подпіс | |
Нарадзіўся і вырас у Эдынбургу, Шатляндыя. Ва ўзросьце 11 гадоў паступіў у Каралеўскую вышэйшую школу ў Эдынбургу. У 1865 годзе паступіў ва Унівэрсытэцкі коледж Лёндану. Зьехаў у Канаду (г. Брэнтфард, правінцыя Антарыё) ў 1870 годзе, потым у ЗША (Бостан) ў 1871 годзе. У Бостане Бэл выкладаў у навучальнай ўстанове для глухіх. Адначасова займаўся дасьледаваньнямі з шматканальным тэлеграфам. Пад час распрацоўкі адначасовай перадачы некалькіх паведамленьняў па адным тэлеграфным дроце прыйшоў да вынаходніцтва прататыпу сучаснага тэлефона. Бэл атрымаў патэнт ЗША на вынаходніцтва тэлефона ў 1876 годзе; нягледзячы на тое, што іншыя вынаходнікі, сярод якіх быў і Антоніё Мэўчы, аспрэчвалі першынство вынаходніцтва, патэнт Бэла застаўся ў сіле. У 1877 годзе разам з партнэрамі заснаваў кампанію «Бэлл тэлефон». Грамадзянін ЗША з 1882 году. У 1890-я заняўся распрацоўкай праектаў у галіне авіяцыі.Адыграў значную ролю ў існаваньні Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША. У гонар Аляксандра Грэма Бэла названая адзінка вымярэньня магутнасьці гуку бэл (гл. дэцыбэл).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Белл Александер Грейам (рас.) Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал (25 мая 2022)
- Hochfelder, David Alexander Graham Bell (анг.). Encyclopedia Britannica. Праверана 21 верасьня 2023 г.