Антарыё (возера)

возера ў Паўночнай Амэрыцы

Антарыё (па-ангельску: Ontario) — возера ў Канадзе й ЗША ў групе Вялікіх Азёраў, зь якіх зьяўляецца самым ніжнім. У возера ўпадае рака Ніягара, выцякае — рака Сьвятога Лаўрэнція. Злучанае з азёрамі Эры й Гуронам і з рэкамі Гадсанам і Атавай каналамі.

Возера
Антарыё
Ontario
Панарама Антарыё
Панарама Антарыё
Возера Антарыё
КраіныКанада, ЗША
Плошча19,5 тыс. км²
Плошча вадазбору690 000 км²
Максымальная глыбіня244 м
Найбольшая даўжыня311 км
Найбольшая шырыня85 км
Вышыня над узроўнем мора75 м
Каардынаты43°41′42″ пн. ш. 77°57′31″ з. д. / 43.695° пн. ш. 77.95861° з. д. / 43.695; -77.95861 77°57′31″ з. д. / 43.695° пн. ш. 77.95861° з. д. / 43.695; -77.95861
Антарыё на мапе Канады
Антарыё
Антарыё
Антарыё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва

Назва возера паходзіць з мовы індзейскага племяні гуронаў і азначае «вялікае возера». Да таго ж правінцыя Антарыё таксама пачала падобна называцца. На старых мапах можна ўбачыць розныя назвы возера, на мапе 1662—1663 гадоў возера называлася Андыяра (анг. Ondiara), на францускіх мапах ад 1712 году, якія былі зроблены вайскоым інжынэрам Жанам-Батыстам дэ Куянем, возера насіла назву Франтэнак (франц. Lac Frontenac).

Геалёгія

Возера ўтварылася над мяккімі Сылюрыйскімі скаламі пры Вісконсінскім зьледзяненьні. Ляднік пашырыў даледніковае рэчышча ракі Антарыё прыкладна таго ж кірунку.

Вонкавыя спасылкі

Антарыё (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў