Вялікія азёры

Вялі́кія азёры (па-ангельску: Great Lakes) — сыстэма пяці азёр тэктанічна-ледніковага паходжаньня ў Паўночнай Амэрыцы, на мяжы ЗША і Канады. Агульная плошча складае каля 245,2 тыс. км², з аб’ёмам вады 22,7 тыс.км³. Да складу сыстэмы ўваходзяць наступныя азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Эйры і Антарыё. Зь імі зьвязаны некалькі сярэдніх азёр: Сэнт-Мэрыс, Сэнт-Клэр, Ніпігон.

Вялікія азёры з космасу

Усе азёры разьмешчаны на розных вышынях, і розьніца паміж узроўнем вады Верхняга возера і Антарыё складае 108 мэтраў. Вялікія азёры — гэта найвялікшае сховішча прэснай вады на Зямлі. Азёры злучаны паміж сабой сыстэмай праліваў, рэк і каналаў. Усе азёры адносяцца да басэйна Атлянтычнага акіяна. Сток па рацэ Сьвятога Лаўрэнція. З выцякаючай з возера Антарыё ракі Сьвятога Лаўрэнція ўтвараецца заліў Сьвятога Лаўрэнція з даўжынёй 3 770 км, які зьяўляецца важным водным шляхам, маючы злучэньне з рэкамі Місысыпі і Гадсан. Узьбярэжжа Вялікіх азёраў густа заселенае.

Вялікія азёры зьяўляюцца самай вялікай групай прэснаводных азёраў на Зямлі паводле агульнай плошчы, і другой паводле велічыні ад агульнага аб’ёму, то бок азёры зьмяшчаюць 21% усёй прэснай вады ў сьвеце паводле аб’ёму[1][2][3]. Агульная паверхня азёраў скаладе 244,106 км², агульны аб’ём, вымераны пры нізкай апорнай кропкі вады, складае 22,671 км³[4], што некалькі менш за аб’ём Байкалу. Дзякуючы сваім марскім характарыстыкам, як то адноснавялікія хвалі, устойлівыя ветры, моцныя плыні, вялікія глыбіні Вялікія азёры часам называюць унутраным морам[5]. Верхняе возера зьяўляецца другім у сьвеце паводле плошчы, а возера Мічыган зьяўляецца самым вялікім возерам, якое цалкам месьціцца ў межах адной краіны[6][7][8][9].

Вялікія азёры пачалі фармавацца ў канцы апошняга ледавіковага пэрыяду каля 14 тысяч гадоў таму, калі, адыходзячы, ледавік выкрыў схаваныя, выразаныя ў зямлі, якія потым былі запоўненыя адталай вадой[10].

Галоўныя порты: Чыкага, Мілўокі, Дэтройт, Кліўлэнд, Бафала, Таронта.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вялікія азёрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў