Галубовыя

сямейства птушак

Галубовыя (па-лацінску: Columbidae) — адзінае сучаснае сямейства птушак з атраду голубападобных, якое складаецца з прыкладна 310 відаў, разьбітых на 42 роды. Галубы ёсьць дужымі даволі буйнымі птушкамі з кароткімі шыямі, яны маюць кароткую і тонкую дзюбу. Яны сілкуюцца насеньнем, садавінай і расьлінамі. Да сямейства адносяцца галубы і туркаўкі, шырока распаўсюджаныя ў Старым і Новым Сьвеце. Найбольшая біяразнастайнасьць відаў назіраецца ў Паўднёвай, Паўднёва-Ўсходняй Азіі і ў Аўстраліі. Большасьць відаў пражывае ў палесістай мясцовасьці, часта ў вільготных трапічных лясах. Некаторыя віды, накшталт шызага голуба, прыстасаваліся да жыцьця ў гарадзкіх умовах, і жывуць у многіх буйных гарадах сьвету.

Галубовыя
Зьдзічэлы голуб
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаНованёбныя
АтрадГолубападобныя
СямействаГалубовыя
Бінамінальная намэнклятура
Columbidae

Галубы будуюць адносна нетрывалыя гнёзды, часьцяком выкарыстоўваюць галіньне і іншае сьмецьце, якоя яны здольны знайсьці на дрэвах або на зямлі. Галубы высіжваюць адно або два яйкі і абодва бацькі клапоцяцца пра малых, якія пакідаюць гняздо 7 да 28 дзён пасьля нараджэньня[1]. У адрозьненьне ад большасьці птушак, галубы абедзьвюх плоцяў вырабляюць гэтак заванае птушынае малако, каб пракарміць маладняком, якое ёсьць асобнай вадкасьцю, якая вылучаецца з вальля.

Апісаньне

Памеры і вага

Галубы дэманструюць значную розьніцу ў памерах, дасягаючы ў даўжыню ад 15 да 75 сантымэтраў. Вага ж скаладе ад 30 грамаў да больш за 2 кіляграмы[2]. Самым буйным відам зьяўляецца голуб Columba cristata, арэал якога абмяжоўваецца Новай Гвінэяй[3]. Ягоны памер амаль падобны на памер індычкі, а вага складае 2—4 кг[4]. Самым маленькім голубам ёсьць Columbina, які мае такі ж памер, як хатні верабей, а вага роўная ўсяго толькі 22 грамам[5]. Голуб Ptilinopus nainus можа дасягаць паводле памеру ўсяго 13 см, ён мае агульную даўжыню значна меншую, чым любы іншы від гэтага сямейства[5]. Адзін з найбуйнейшых відаў, прадстаўнікі якога пражываюць на дрэвах, ёсьць голуб Ducula galeata, які ў цяперашні час знаходзіцца пад пагрозай выміраньня[6].

Анатомія і фізыялёгія

У цэлым анатоміі галубовых характэрныя кароткія лапкі, кароткая дзюба і маленькія галоўкі на вялікіх кампактных целах[7]. Як і некаторыя іншыя птушкі, у галубовых няма жаўцяку[8]. Некаторыя сярэднявечныя натуралісты прыйшлі да высновы, што ў іх адсутнічае жоўць, што паводле сярэднявечнае тэорыі чатырох характараў тлумачылася нібыта добрым норавам галубоў[9]. На самай справе, аднак, у іх ёсьць жоўць, як яшчэ раней выявіў Арыстотэль разумеў, якая вылучаецца непасрэдна ў кішачнік[10].

Галубовыя крылы вялікія і маюць адзінаццаць асноўных пёраў[11]. Цягліцы крылаў ёсьць даволі моцнымі, складаючы 31—44% ад іхнае агульнае масы цела[12]. Галубовыя зьяўляюцца аднымі з самых моцных лятуноў з усіх птушак[11].

У сэрыі экспэрымэнтаў, якія ў 1975 годзе былі зьдзейсьнены доктарам Маркам Б. Фрыдманам, выкарыстоўваючы галубоў, было паказана, што іхная характэрнае боўтаньне галавой тлумачыцца натуральным жаданьнем захоўваць сталасьць зроку[13]. Гэта было яшчэ раз даказана ў экспэрымэнце доктара Бары Фроста ў 1978 годзе, у якім галубы былі разьмешчаны на бегавых дарожках; было заўважана, што яны ня боўталі галовамі, бо навакольле было нязьменным[14].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Галубовыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў