Генрых Мхітаран

Генрых Мхітаран (па-армянску: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нарадзіўся 21 студзеня 1989 году, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Армэнія) — армянскі футбаліст, які выступае за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале» і нацыянальную зборную Армэніі на пазыцыі паўабаронцы. Ганаровы грамадзянін Ерэвану (2012)[4].

Генрых Мхітаран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся21 студзеня 1989(1989-01-21)[1][2][3][…] (35 гадоў)
Рост177 см
Вага72 кг
Клюбная інфармацыя
КлюбІнтэрнацыянале
Нумар22
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2009
2009—2010
2010—2013
2013—2016
2016—2018
2018—2020
2019—2020
2020—2022
2022—
Пюнік
Мэталюрг Данецк
Шахтар
Барусія Дортмунд
Манчэстэр Юнайтэд
Арсэнал
Рома (арэнда)
Рома
Інтэрнацыянале
70 (30)
36 (11)
72 (38)
90 (23)
39 (5)
39 (8)
22 (9)
65 (18)
59 (5)
Зборныя
2007—Армэнія95 (32)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 лістапада 2021.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 году ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасьля сьмерці бацькі Генрых зь сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніку».

У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросьце 14 гадоў, адправіўся на стажыроўку ў бразыльскі клюб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразыльскаму майстэрству й пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнанэс, Лукас Моўра, Аскар, Дэнілсан. Зь некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае пяць моваў, шостай стала нямецкая мова[5].

Дасягненьні

«Пюнік»:

«Шахтар»:

«Барусія»:

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014

«Арсэнал»:

«Рома»:

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі