Шахтар Данецк

украінскі футбольны клюб

«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецку. Заснаваны ў 1936 годзе. 13-разовы чэмпіён Украіны, 13-разовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала найвышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтару» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.

Шахтар Данецк
Поўная назваШахтар Донецьк
Заснаваны24 траўня 1936
ГорадДанецк, Украіна
СтадыёнМэталіст, Харкаў
Умяшчальнасьць: 40 003
ПрэзыдэнтРынат Ахметаў[d]
КіраўнікРынат Ахметаў[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
 · 2022—20231 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
shakhtar.com (укр.)​ (анг.)​ (пол.)

Клюб выступаў на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».

Гісторыя

1936—1945

Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Ўсесаюзнага камітэту фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбасу. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.

Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).

Узмацніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбасу, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).

1946—1955

1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».

У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбасу стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёну. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод найлепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.

Дасягненьні

  • Уладальнік Кубка СССР (4):
    • 1961, 1962, 1980, 1983
  • Уладальнік Супэркубка СССР:
    • 1984
  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (12):
    • 1995, 1997, 2001, 2002, 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018, 2019
  • Уладальнік Супэркубка Ўкраіны (8):
    • 2005, 2008, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрАртур Рудзько1992
2 НапЛясына Траарэ2001
3 АбСтаў Лемкін2003
5 АбВалеры Бондар1999
6 ПАТарас Сьцепаненка (капітан)1989
7 НапЭгіналду2004
8 ПАДзьмітры Крыськіў2000
9 НапМарыян Швэд1997
10 ПАГеоргі Судакоў2002
11 НапАляксандар Зубкоў1996
12 БрЦімур Пузанкоў2003
13 АбГеоргі Гачалейшвілі2001
14 НапДаніла Сікан2001
16 АбІраклі Азараві2002
17 НапБагдан Ўюнік2002
18 НапКевін Кельсі2004
19 АбДзьмітры Чыгрынскі1986
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
21 ПААрцём Бандарэнка2000
22 АбМікола Матвіенка1996
23 АбПэдрыньню2002
25 АбНаватус Мірошы (ар. Зюльтэ)2002
26 АбЮхім Канопля1999
29 ПАЯгор Назарына1997
30 ПАМарлон Гомэс2003
31 БрДзьмітры Рызнык1999
34 НапІван Пятрак1994
37 НапКевін2003
39 НапНэвэртан2005
44 АбЯраслаў Ракіцкі1989
48 БрДзяніс Твардоўскі2003
55 АбЛука Лацабідзэ2004
77 НапХусраў Таіраў2004
90 НапАляксей Кашчук2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі