Данецк

горад ва Ўкраіне

Дане́цк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 19411943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк[3], у 19231941 і 19431961 роках — Сталіна[4]) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміўс. Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 570,7 км². Насельніцтва 927,2 тыс. чал. (2017). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

Данецк
укр. Донецьк
Данецк
Герб ДанецкуСьцяг Данецку
Першыя згадкі:1779
Краіна:Украіна
Вобласьць:Данецкая
Раён:Данецкая меская рада
Мэр:Аляксей Кулемзін[d][1]
Плошча:570,7 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 927 201 чал.[2]
шчыльнасьць:1624,67 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:622, 623
Паштовыя індэксы:83000—83490
Нумарны знак:AH
Геаграфічныя каардынаты:48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417
Данецк на мапе Ўкраіны
Данецк
Данецк
Данецк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт мескага галавы

Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г. зв. «шахтарская» сталіца.

Агульныя зьвесткі

  • Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
  • Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
  • Колькасьць раёнаў — 9;
  • Колькасьць пляцаў — 21;
  • Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
  • Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
  • Вадасховішчы — Кальміўскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
  • Рэкі — 5: Кальміўс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
  • Колькасьць тэрыконаў — 125.

Этымалёгія назвы

Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.

Гісторыя

Краявід Юзаўкі, 1912
  • 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку[5].
  • 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава[6]; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
  • 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
  • 1917: атрымаў статус места.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 1970: ЮНЭСКО прызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
  • 19782006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.

Насельніцтва

Рэальная колькасьць насельніцтва гораду значна адрозьніваецца ад насельніцтва ў межах ня толькі праз аглямэратыўнасьць, але і празь няўзгодненасьць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Ўсходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі места. Рэальнае насельніцтва гораду (без аглямэрацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.

  • 1926 — 174 тыс. чал.
  • 1939 — 474 тыс. чал.
  • 1959 — 708 тыс. чал.
  • 1971 — 891 тыс. чал.[7]
  • 1991 — 1160,7 тыс. чал.[8]
  • 2001 — 1033,4 тыс. чал.[9]

Нацыянальны склад (2001)[10]:

NНацыянальнасьцьКолькасьцьАгул. вага (%)
1Расейцы493 39248,15
2Украінцы478 04146,65
3Беларусы11 7691,15
4Грэкі10 1800,99
5Габрэі50870,50
6Татары49870,50
7Армяне40500,40
8Азэрбайджанцы20980,20
9Грузіны20730,20
Іншыя13 0011,27
Разам1 024 678100,00

Эканоміка

Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вуглю, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімічных рэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.

Галерэя

Культавыя збудаваньні

Сучасная архітэктура

Месты-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі