Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ; па-расейску: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расеі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазыцыйная партыя Расеі на працягу 1990—2000-х гг.

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі
Коммунистическая партия Российской Федерации
Лідэр партыіГенадзь Зюганаў
ЗаснавальнікГенадзь Зюганаў і Валянцін Купцоў[d]
Дата заснаваньня14 лютага 1993
Штаб-кватэра
ІдэалёгіяМарксізм-ленінізм
Колькасьць152 926[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
  • 42 / 450
    (1 скліканьне)
  • 157 / 450
    (2 скліканьне)
  • 113 / 450
    (3 скліканьне)
  • 51 / 450
    (4 скліканьне)
  • 57 / 450
    (5 скліканьне)
  • 92 / 450
    (6 скліканьне)
· Мясцовыя рады
460 / 3980
Орган партыйнага друкуПраўда
ГімнІнтэрнацыянал
Дэвіз«Расея! Праца! Народаўладзьдзе! Сацыялізм!»
Афіцыйны сайтkprf.ru
КПРФ (01.05.2009)

КПРФ утвораная на II надзвычайным зьезьдзе камуністаў Расеі (13—14 лютага 1993 году) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 году як аб’яднаньне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «ўтвораная з ініцыятывы камуністаў, першасных арганізацыяў КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, зьяўляючыся іх ідэйным пасьлядоўнікам».

Колькасьць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі:

  • 1993 год: 10,7%;
  • 1995 год: 34,9%;
  • 1999 год: 24,29%;
  • 2003 год: 12,8%.

На ўсіх прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнаньні са сьнежнем 2003 году, калі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расеі ўзрос за выключэньнем Дагестану і Цюменскай вобласьці.

Лідэр партыі з заснаваньня Генадзь Зюганаў. Колькасьць чальцоў (на ліпень 2006 году) каля 184 тысячаў чалавек.

Крыніцы

Вонкавыя пасылкі

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў