Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) (руск.: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі
Коммунистическая партия Российской Федерации
Выява лагатыпа
ЛідарГенадзь Зюганаў
ЗаснавальнікГенадзь Андрэевіч Зюганаў і Valentin Kuptsov[d]
Дата заснавання14 лютага 1993
Штаб-кватэрагорад Масква, Расія
Краіна
Ідэалогіякамунізм, сацыял-дэмакратыя
Саюзнікі і блокіСаюз камуністычнай моладзі РФ
Колькасць членаў162 173
Дэвіз«Расія! Праца! Народаўладдзе! Сацыялізм!»
ГімнІнтэрнацыянал
Партыйны друкПраўда
Сайтkprf.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
КПРФ (01.05.2009)

КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13 — 14 лютага 1993 года) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 года як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».

Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:

  • 1993 год: 10,7 %;
  • 1995 год: 34,9 %;
  • 1999 год: 24,29 %;
  • 2003 год: 12,61 %;
  • 2007 год: 11,57 %;
  • 2011 год: 19,19 %;
  • 2016 год: 13,34 %;
  • 2021 год: 18,93 %.

На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.

Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.

Гл. таксама

Спасылкі