Карэйская поп-музыка

музычны жанр, які зьявіўся ў Паўднёвай Карэі

Карэйская поп-музыка (кар. 가요трансьліт. каё[1]; анг. Korean pop — трансьліт. кей-поп[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, гіп-гоп і сучасны рытм-н-блюз.

Карэйская поп-музыка
Стылістычнае паходжаньнетанцавальная музыка, электронная музыка, сынці-поп, гіп-гоп, рок, сучасны рытм-н-блюз
ПаходжаньнеПаўднёвая Карэя, пачатак 1990-х
Тыповыя інструмэнтысьпеў, рэп, драм-машына, ударная ўстаноўка, бас-гітара, клявішныя, фартэпіяна, сэмплэр, сіквэнсэр, сынтэзатар, вакодэр, Auto-Tune; часам выкарыстоўваюцца іншыя інструмэнты, напрыклад, духавыя і струнныя смычковыя
ПапулярнасьцьУсходняя Азія
Лягатып Вікісховішча K-pop ў Вікісховішчы
Карэйскі поп-гурт

Паводле аўтара амэрыканскага музычнага часопісу Rolling Stone, уяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнэргетычнага японскага попу» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на ангельскай мове». «Ідзе па лініі зьмешваньня стыляў, спалучае і сьпеў, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфэкты»[2].

Пераўтварылася ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасьцю сярод маладых людзей ва ўсім сьвеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасьці лічбавага кантэнту, дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі