K-pop

K-pop (кэй-поп, /keɪ pɔp/, абрэвіятура ад англ. Korean pop[1]; кар. 가요 каё[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, хіп-хоп і сучасны рытм-н-блюз.

K-pop
Кірунак:поп-музыка
Вытокі:танцавальная музыка, электронная музыка, сінці-поп, хіп-хоп, рок, сучасны рытм-н-блюз
Месца і час узнікнення:Паўднёвая Карэя, пачатак 1990-х
Гл. таксама:
J-pop

Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопіса Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнергетычнага японскага попа» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на англійскай мове». K-pop «ідзе па лініі змешвання стыляў, спалучае і спевы, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфекты»[1].

K-pop — гэта не проста музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].

Глядзіце таксама

Зноскі

Спасылкі