Кельвін

адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ

Ке́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.

Адзін кельвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кельвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.

Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кельвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоваў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кельвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана[1].

Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Ўільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кельвіна Ларгскага з Айршыру. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кельвін(en), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэту ў Глазга.

Да 1968 году кельвін афіцыйна менаваўся градусам Кельвіна.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

КратныяДзельныя
велічыняназвапазначэньневелічыняназвапазначэньне
101 КдэкакельвіндаКdaK10-1 КдэцыкельвіндКdK
102 КгэктакельвінгКhK10-2 КсантыкельвінсКcK
103 КкілякельвінкКkK10-3 КмілікельвінмКmK
106 КмэгакельвінМКMK10-6 КмікракельвінмкКµK
109 КгігакельвінГКGK10-9 КнанакельвіннКnK
1012 КтэракельвінТКTK10-12 КпікакельвінпКpK
1015 КпэтакельвінПКPK10-15 КфэмтакельвінфКfK
1018 КэкзакельвінЭКEK10-18 КаттакельвінаКaK
1021 КзэтакельвінЗКZK10-21 КзэптакельвінзКzK
1024 КётакельвінІКYK10-24 КёктакельвініКyK

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Кельвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў