Гвінэя

дзяржава ў Афрыцы

Гвінэ́я, таксама Ґвінэ́я (па-француску: Guinée), афіцыйна — Рэспу́бліка Гвінэ́я (франц. République de Guinée) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Ґвінэяй-Бісаў, Сэнэґалам, Малі, Лібэрыяй, Кот д’Івуарам і Сьера-Леонэ.

Гвінэя
лац. Gvineja

République de Guinée
Сьцяг ГвінэіГерб Гвінэі
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité» («Праца, справядлівасьць, салідарнасьць»)
Дзяржаўны гімн: «Liberté»
Месцазнаходжаньне Гвінэі
Афіцыйная мовафранцуская
СталіцаКанакры
Найбуйнейшы горадКанакры
Форма кіраваньня рэспубліка
Мамадзі Думбуя
Бах Уры
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
78-е месца ў сьвеце
245 857 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
81-е месца ў сьвеце
10 057 975
40,9/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
111 месца ў сьвеце
$10,422 млрд
$1014
ВалютаҐвінэйскі франк (GNF)
Часавы пасGMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

2 кастрычніка 1958
Аўтамабільны знакRG
Дамэн верхняга ўзроўню.gn
Тэлефонны код+224
Мапа Гвінэі
Мапа Гвінэі
Entre principal du palais du peuple conakry

Гісторыя

Першымі эўрапейцамі, якія трапілі на тэрыторыю Ґвінэі ў 1460 годзе былі партуґальцы. У пачатку ХIХ стагодзьдзя, Гвінэя была адным з асноўных пастаўшчыкоў рабоў на плянтацыі Паўночнай Амэрыкі. У другой палове ХІХ стагодзьдзя Ґвінэя стала францускай калёніяй. У 1886 і 1889 гадах былі ўсталяваны межы з брытанскімі і партуґальскімі калёніямі. З 1904 году Ґвінэя ўваходзіла ў склад Францускай Заходняй Афрыкі.

У 1958 годзе на падставе новай канстытуцыі Францыя дала мажлівасьць атрыманьня незалежнасьці сваім калёніям. Ґвінэя выбрала незалежнасьць, якую атрымала 2 кастрычніка 1958 году.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ўладу атрымаў Ахмэд Сэку Турэ. Яго кіраўнацтва краінай характарызавалася спробамі пабудовы сацыялізму, падаўленьнем апазыцыі і парушэньнямі правоў чалавека. Замежная палітыка арыентавалася на камуністычны блёк і Рух Недалучэньня. 26 сакавіка 1984 году Турэ памёр у ЗША пад час апэрацыі на сэрцы. На некаторы час уладу атрымаў былы прэм’ер-міністар Луіс Лансана Біевогу, які быў забіты 3 траўня наступнага году ў выніку перавароту зьдзейсьненага сучасным прэзыдэнтам Лансана Контэ. Контэ пачаў адыходзіць ад сацыялістычнай гаспадаркі і вызваліў шмат палітычных вязьняў, але характар яго ўлады застаўся дыктатарскім.

Першыя свабодныя выбары адбыліся ў 1993 годзе. Контэ перамог у іх лідэра апазыцыі Альфа Кондэ. Праз два гады адбыліся першыя свабодныя палямэнцкія выбары, якія выйграла прапрэзыдэнцкая партыя Адзінства і Разьвіцьця. Апазыцыя абвясьціла аб шматлікіх фальсыфікацыях.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Ґвінэя падзяляецца на 7 рэгіёнаў і 33 прэфэктуры. Сталіца Канакры зьяўляецца спэцыяльным адміністрацыйным рэґіёнам.

РэгіёнПлошча
(км²)
НасельніцтваСталіца
Рэгіёны Гвінэі
1Бокэ31 186760 119Бокэ
2Конакры4501 092 436Конакры
3Фаранах35 581602 485Фаранах
5Канкан72 1451 011 644Канкан
6Кіндыя28 873928 312Кіндыя
7Лабэ22 869799 545Лабэ
8Маму17 074612 218Маму
9Нзэрэкорэ37 6581 348 787Нзэрэкорэ

Геаграфія

Агульная плошча паверхні краіны складае 245 857 км². Працяжнасьць межаў складае 3399 км, зь якіх:

Даўжыня берагавой лініі складае 320 км.

Эканоміка

Нягледзячы на шматлікія радовішчы карысных выкапняў Ґвінэя зьяўляецца адной з самых бедных краінаў сьвету. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: кава, проса, сорга, бананы. У Ґвінэі знаходзяцца 30 % сусьветных запасаў баксытаў, а краіна зьяўляецца другім па колькасьці экспартэрам гэтай сыравіны.

Дэмаграфія

Самай вялікай этнічнай групай Ґвінэі зьяўляецца Фуланэ (каля 40% насельніцтва), тут жывуць і прадстаўнікі іншых народаў групы Мандэ (Малінке (30%), Сусу (15%)).

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, якога прытрымліваюцца 70% насельніцтва, 30% — хрысьціяне, захаваліся і традыцыйныя веравызнаньні.

Вонкавыя спасылкі