Кітайскі юань
Юань (кіт. 元, 圆,圓) — валюта Кітайскай Народнай Рэспублікі. Афіцыйная назва — Жэньміньбі (кіт.: 人民币 — народная валюта).
Юань | |
Краіна | Кітай |
---|---|
Падзел | цзяо |
Код ISO-4217 | CNY |
Скарачэньне | RMB |
Сымбаль | ¥ |
Цэнтральны банк | People's Bank of China[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1949 |
Папярэдняя валюта | Mengjiang yuan[d] |
Абменны курс: (31 верасьня 2018 г.) | $0,15[1] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Адзін юань дзеліцца на 10 цзяо (кіт. 角), а адзін цзяо — на 10 фэняў (кіт. 分). Паралельна ў кітайскай мове юань мае мянушку «мао» (кіт. 毛 — волас), бо гэтым самым герогліфам пішацца папулярнае ў Кітаі прозьвішча, якое меў Мао Цзэдун). Усе грашовыя адзінкі, як самая малая 1 фэнь, так і найбольшая 100 юаней, існуюць у выглядзе банкнот. Існуюць і манэты — ад 1 фэня да 1 юаня.
Міжнароднае выкарыстаньне
У студзені 2011 г. Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША) упершыню выпусьціў 2-гадовыя аблігацыі на 500 млн юаняў ($76 млн) для продажу ў Ганконгу[2]. Паводле Банка міжнародных разьлікаў (Базэль, Швайцарыя), за тры гады з 2010-га па 2013-ы штодзённае абарачэньне кітайскага юаню патроілася і дасягнула $120 млрд за дзень у 2013 годзе. У выніку кітайскі юань узьняўся зь 17-га на 9-е месца сярод найбольш гандляваных валютаў сьвету[3]. У 2015 годзе Міжнародны валютны фонд уключыў кітайскі юань у свой кошык рэзэрвовых валют.
Беларусь
У сакавіку 2010 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Народны банк Кітаю падпісалі пагадненьне аб абмене беларускіх рублёў на 20 млрд юаняў[4]. 27 ліпеня 2021 год «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазытарый каштоўных папераў» («РЦДКП») Міністэрства фінансаў Беларусі ўпершыню прыняў на захоўваньне 2 выпускі карпаратыўных аблігацыяў у юанях. 15 ліпеня 2021 году ТАА «Інтэлект-лізінг» выпусьціла 20-гадовыя аблігацыі аб’ёмам 120 асобнікаў па 10 000 юаняў на тэрмін да 25 сакавіка 2041 году[5]. 18 сакавіка 2022 году Беларуская валютна-фондавая біржа ўвяла штодзённы абмен беларускіх рублёў і кітайскіх юаняў[6].
6 ліпеня 2022 году «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады ў кітайскіх юанях для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў. Тэрмін укладу складаў ад 92-х дзён (3-х месяцаў) да 1090 дзён (3-х гадоў). Стаўкі па ўкладах дасягалі 3,5 % гадавых[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Кітайскі юань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кітайскі юань (Банкноты) - CNY / RMB (1953-2019) (анг.) (ням.) (фр.)
- Кітайскі юань (Банкноты) - FEC (1980-1994) (анг.) (ням.) (фр.)