Летнія Алімпійскія гульні 1980 году

Летнія Алімпійскія гульні 1980 году (па-ангельску: 1980 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XXII Алімпіяды, праходзілі ў СССР, з 19 ліпеня па 3 жніўня 1980 году. Большасьць спаборніцтваў прайшлі ў Маскве. Частка мерапрыемстваў праводзіліся ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Менску ды Кіеве. Адкрываў гульні лідэр краіны Леанід Брэжнеў. У 203 спаборніцтвах алімпіяды спаборнічалі 5179 атлетаў, у тым ліку 1115 жанчын і 4064 мужчыны. 67 краінаў байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве па прапанове ЗША, каб зрабіць уціск на СССР з-за ўводу ягоных войскаў на тэрыторыю Аўганістану. Такім чынам, у гэтых Алімпійскіх гульнях прынялі ўдзел атлеты з 80 краінаў (найменшы лік з 1956 году). Урады некаторых краінаў, напрыклад Вялікабрытаніі і Аўстраліі, нягледзячы на падтрымку байкоту, дазволілі сваім спартоўцам вырашаць самастойна, ці ехаць у Маскву. Савецкі гімнаст Аляксандар Дзіцяцін заваяваў мэдалі ва ўсіх спаборніцтвах па гімнастыцы і стаў першым спартоўцам, які заваяваў восем мэдалёў на адных Алімпійскіх гульнях. Беларускі спартовец-байдарачнік Уладзімер Парфяновіч заваяваў на Алімпійскіх Гульнях тры залатыя мэдалі.

XXII летнія Алімпійскія гульні
Горад-арганізатарМасква, СССР
Краіны-ўдзельніцы80
Колькасьць атлетаў5179
Узнагароды203
Цырымонія адкрыцьця19 ліпеня
Цырымонія закрыцьця3 жніўня
Афіцыйна адкрыўЛеанід Брэжнеў
Алімпійскі агоньСяргей Бялоў
Алімпійская клятва атлетаўМікалай Андрыянаў
Алімпійская клятва судзьдзяўАляксандар Мядзьведзь
СтадыёнЛужнікі
Значак Алімпіяды

Кандыдаты

Вонкавыя спасылкі

Летнія Алімпійскія гульні 1980 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў