Люка Пачолі

Фра Люка Барталямэо дэ Пачолі (па-італьянску: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 1445, Сан-Сэполькра — 19 чэрвеня 1517, Сан-Сэполькра) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгальтарскага ўліку.

Люка Пачолі
Luca Pacioli
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Эўкліда, карціна невядомага мастака, але, магчыма, што Якопа дэ Барбары
Дата нараджэньня не раней за кастрычнік 1446 і не пазьней за кастрычнік 1448[1]
Месца нараджэньня Сан-Сэполькра, Флярэнтыйская рэспубліка
Дата сьмерці не раней за 15 красавіка 1517 і не пазьней за 20 кастрычніка 1517[1]
Месца сьмерці Сан-Сэполькра, Флярэнтыйская рэспубліка
Занятак манах жабрацкага ордэна, матэматык, эканаміст, бугальтар, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік, прэсьбітар
Навуковая сфэра матэматыка, тэалёгія
Месца працы унівэрсытэт Пэруджы, Мілянскі ўнівэрсытэт
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгальтэрыі

Біяграфія

Пачолі нарадзіўся каля 1445 году ў італьянскім мястэчку Сан-Сэполькра ў правінцыі Арэцца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводзтве купцу Фолька дэ Бэльфольччы, вучыўся ў майстэрні П’ера дэля Франчэска. У 1470 годзе ўступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.

У 1494 годзе апублікаваў сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арытмэтыкі, геамэтрыі, дробаў, прапорцыяў і прапарцыйнасьці» (італ. Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з разьдзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэньнях і запісах» ({мова-it|Tractatus de computis et scripturis|скарочана}}), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгальтарскага ўліку, як то падвойны запіс, дэбэт, крэдыт, балянс і іншыя паняткі.

У 1497 годзе паводле запрашэньня Лядавіка Сфорца пераехаў у Мілян, дзе пазнаёміўся зь Леанарда да Вінчы.

У 1509 годзе Люка выпусьціў трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім разьвіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі й з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыху кожнай літары была роўнай дзясятай частцы вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выкананьня шрыфту была дакладнасьць будовы й руплівасьць вымалёўваньня кожнага элемэнту літары, бо ўсе акруглыя элемэнты штрыху абавязкова былі цыркулёвымі. Шрыфт Пачолі строга тэхнічны й прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны й манатонны[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Люка Пачолісховішча мультымэдыйных матэрыялаў