Лука Пачолі

Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 14451517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.

Лука Пачолі
Fra Luca Bartolomeo de Pacioli
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары)
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары)
Дата нараджэнняне раней за кастрычнік 1446 і не пазней за кастрычнік 1448
Месца нараджэння
Дата смерціне раней за 15 красавіка 1517 і не пазней за 20 кастрычніка 1517
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасціманах жабрацкага ордэна, матэматык, эканаміст, бухгалтар, выкладчык універсітэта, вынаходнік, прэсвітар
Навуковая сфераматэматыка, тэалогія
Месца працыУніверсітэт Перуджы (14 кастрычніка 1477 — 11 снежня 1480)
Універсітэт Перуджы (з 1487)
Міланскі ўніверсітэт: кафедра матэматыкі (1496 — 1499)
Вядомы якадзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгалтэрыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.

У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).

У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.

У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[4].

Зноскі

  • MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 5 красавіка 2022.
  • Шрифты: Для художников-оформителей / [Сост. Г. Ф. Кликушин]. — Мн.: Полымя, 1980. — 320 с., ил..
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)