Ля-Рашэль

Ля-Рашэль (па-француску: La Rochelle) — партовы горад на захадзе Францыі на ўзьбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Нувэль-Акітэн.

Ля-Рашэль
франц. La Rochelle
Стары порт Ля-Рашэлі
Стары порт Ля-Рашэлі
Герб Ля-Рашэлі


Краіна:Францыя
Рэгіён:Нувэль-Акітэн
Дэпартамэнт:Прыморская Шаранта
Мэр:Жан-Франсуа Фунтэн
Плошча:28,43 км²
Вышыня:0—28 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць:74 123 чал.
шчыльнасьць:2607,21 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:546
Паштовыя індэксы:17000
Геаграфічныя каардынаты:46°9′34″ пн. ш. 1°9′5″ з. д. / 46.15944° пн. ш. 1.15139° з. д. / 46.15944; -1.15139 1°9′5″ з. д. / 46.15944° пн. ш. 1.15139° з. д. / 46.15944; -1.15139
Ля-Рашэль на мапе Францыі
Ля-Рашэль
Ля-Рашэль
Ля-Рашэль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.larochelle.fr

Геаграфія

Ля-Рашэль зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамэнту Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлянтычным узьбярэжжы Францыі. Адлегласьць ад Парыжу складае прыкладна 480 км. У Ля-Рашэлі пражываюць 74 тысячы жыхароў.

Гісторыя

Ля-Рашэль. Брама Вялікага гадзіньніка

Ля-Рашэль была заснавана ў X стагодзьдзі. У XII і XIII стагодзьдзі была важным горадам у сетцы ордэну тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сёньняшні дзень у Ля-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца Тампліераў. Да XV стагодзьдзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлянтычным узьбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і сольлю. У эпоху Адраджэньня Ля-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 году стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду нядоўгачасовы пэрыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз зьнішчыў флёт Ля-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваньнем Жана Гітана.

Пасьля таго, як жаўнеры Ля-Рашэлі 10 верасьня 1627 году выступілі ў баі супраць каралеўскіх францускіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ля-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяцьцем у 1628 годзе, а таксама новым перасьледам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкту Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амэрыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каляніялізму Ля-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амэрыкай і Эўропай.

Падчас Другой сусьветнай вайны немцы пабудавалі каля Ля-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да нашых дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ля-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камэндант здаўся толькі апоўначы 8 траўня 1945 году.

Гарады-сябры

Асобы

  • Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік
  • Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — францускі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салённага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міталягічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сьцянныя росьпісы і партрэты
  • Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёляг, антраполяг, драматург і журналіст
  • Бэрнар Жырадо (1947—2010) — актор і рэжысэр
  • Гі Лярош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі

Ля-Рашэль у мастацтве

  • Горад вядомы дзякуючы раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры», героі якога ўдзельнічаюць у аблозе Ля-Рашэлі (глава XI).
  • Порт Ля-Рашэлі паслужыў месцам здымак фільмаў «Лодка» (па-нямецку: «Das Boot») Вольфганга Пэтэрсэна і «Шукальнікі страчанага каўчэга» Стывэна Сьпілбэрга.
  • У Ля-Рашэлі адбываецца дзеяньне раману Жорж Сімэнон «І ўсёткі ляшчына зелянее».
  • Аблога Ля-Рашэлі таксама апісана ў аповесьці Праспэра Мэрымэ «Хроніка часоў Карла IX»
  • У гульні «Commandos 2: Men of Courage» у місіях «Ноч ваўкоў» і «Нямыя забойцы» ўсе дзеяньні адбываліся на нямецкай базе для падлодак у Ля-Рашэлі.

Вонкавыя спасылкі

Ля-Рашэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў