Марока

краіна ў Паўночнай Афрыцы

Маро́ка, Каралеўства Марока (па-арабску: المملكة المغربية‎) — краіна ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Альжырам (на ўсходзе), Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклявамі ў Афрыцы (Сэўта і Мэлілья) на поўначы.

Марока
المملكة المغربية
Al-Mamlaka al-Maghribiyya Tagldit n Lmeghrib
Royaume du Maroc
Сьцяг МарокаГерб Марока
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Allāh, al Waţan, al Malik» («Бог, Нацыя, кароль»)
Дзяржаўны гімн: «Hymne Chérifien»
Афіцыйная моваарабская
СталіцаРабат
Найбуйнейшы горадКасаблянка
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Мухамад VI
Абас эль-Фасі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
58-е месца ў сьвеце
446 550 км²
0,056
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
38-е месца ў сьвеце
35 000 000
71,6/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
58 месца ў сьвеце
$151,4 млрд
$4800
ВалютаМараканскі дырхам (MAD)
Часавы пас
 • улетку
WET (UTC+0)
WEST (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі
— ад Гішпаніі

2 сакавіка 1956
7 красавіка 1956
Аўтамабільны знакMA
Дамэн верхняга ўзроўню.ma
Тэлефонны код+212
Мапа Марока
Мапа Марока

Даўжыня межаў складае 2017,9 км, зь іх з Альжырам — 1559 км, Заходняй Сахарай — 443 км, гішпанскія анклявы: Сэўта — 6,3 км, Мэлілья — 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1835 км.

Гісторыя

Тэрыторыя Марока заселена качуючымі бэрбэрскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ў IV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньня Картагену рымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладу Бізантыі. Пасьля была заваяваная арабамі.

У XIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыі Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. У выніку пагадненьня ў Фэсе ў 1912 годзе Марока стала пратэктаратам Францыі, а ў 1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока — гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.

Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана праз ААН. У 1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):

ВобласьцьЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2004), тыс. чал.
Вялікая КасаблянкаКасаблянка16153631,061
УсходняяУджда82 8201918,094
Гарб-Шрарда-Бэні-ХсэнКенітра88051859,540
ГулімінГулімін71 970401,984
Дукала-АбдаСафі13 2851984,039
Маракеш-Тенсыфт-Эль-ХаузМаракеш31 1603102,652
Мекнэс-ТафілалетМекнэс79 2102141,527
Рабат-Сале-Замур-ЗаерРабат95802366,494
Сус-Маса-ДрааАгадзір70 8803113,653
Тадла-АзілалБэні-Мелаль17 1251450,519
Таза-Эль-Хосейма-ТаўнатТаза24 1551807,113
Танжэр-ТэтуанТэтуан11 5702470,372
Фэс-БульманФэс19 7951573,055
Шаўія-УрдзігаСэтат70101655,660

Геаграфія

Краіна мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора, Гібральтарскім пралівам аддзяляецца ад Эўропы.

Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораў Атляс. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцуг Высокага Атлясу (самы высокі пункт — гара Джабал Тубкал — 4165 м). Таксама паралельна на поўначы цягнецца і Сярэдні Атляс і Антыатляс на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горы Эр-Рыф. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльня Сахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.

Клімат субэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10—12°С, у ліпені 35—44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атлясе даходзіць да 1000 мм, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюцца сьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыя імгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).

У гарах сустракаюцца невялікія лясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.

Эканоміка

Згодна з дадзенымі Афрыканскага Банка Разьвіцьця СУП Марока складае 7% агульнага СУП Афрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Альжыру і Нігерыі.

Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычы фасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае і турызм. Беспрацоўе ў краіне складае 7,7% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія

Рэлігія

Асноўная рэлігія — гэта іслам: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% — хрысьціяне, 0,2% — юдзеі.

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі