Матывацыя

Матывацыя (лац. moveo — «рухаю») — заахвочваньне асобы да жвавай дзейнасьці дзеля задаваленьненьня патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцьця. Спалучае ўнутраныя і зьнешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасьць дзеяньня на азначаны прадмет. Ёсьць асабіста значным пабуджэньнем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Разьвіваецца празь пераўтварэньне і ўзмацненьне прадметнай дзейнасьці. Чыньнікам выступае вытворчасьць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасьць, ідэал і каштоўнасьць. Залежыць ад валявых якасьцяў, выхаваньня, каштоўнаснай скіраванасьці і будовы маральнай сьвядомасьці асобы. Выяўляе сьветапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасьці чалавека. Зьяўляецца асноўным прадметам вывучэньня ў псыхалёгіі асобы[1].

Віды

  • Паводле герархіі: агульная (адлюстроўвае накіраванасьць разьвіцьця асобы) і сытуатыўная (задавальненьне прыватнай патрэбы).
  • Паводле віду дзейнасьці: камунікатыўная, пазнавальная і пераўтваральная.
  • Паводле прадмета насычэньня: духоўная і рэчыўная.
  • Паводле ўсьведамленьня: адпаведная (мэта), неадпаведная (матываваньне), неўсьвядомленая[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Матывацыя // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2010 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  • Эвалюцыя матывацыі // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2010 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.