Матывацыя
Матывацыя (лац.: moveo — рухаю) — заахвочванне асобы да жвавай дзейнасці дзеля задаваленнення патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцця. Спалучае ўнутраныя і знешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасць дзеяння на азначаны прадмет. Ёсць асабіста значным пабуджэннем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Развіваецца праз пераўтварэнне і ўзмацненне прадметнай дзейнасці. Чыннікам выступае вытворчасць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасць, ідэал і каштоўнасць. Залежыць ад валявых якасцей, выхавання, каштоўнаснай скіраванасці і будовы маральнай свядомасці асобы. Выяўляе светапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасці чалавека. З’яўляецца асноўным прадметам вывучэння ў псіхалогіі асобы[1].
Віды
- Паводле іерархіі: агульная (адлюстроўвае накіраванасць развіцця асобы) і сытуатыўная (задавальненне прыватнай патрэбы).
- Паводле віду дзейнасці: камунікацыйная, пазнавальная і пераўтваральная.
- Паводле прадмета насычэння: духоўная і рэчыўная.
- Паводле ўсведамлення: адпаведная (мэта), неадпаведная (матываванне), неўсвядомленая[1].
Зноскі
Спасылкі
Матывацыя на Вікісховішчы |
- Матывацыя(недаступная спасылка). Навучальныя матэрыялы анлайн (16 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 21 ліпеня 2015.
- Эвалюцыя матывацыі(недаступная спасылка). Навучальныя матэрыялы анлайн (16 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 21 ліпеня 2015.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)