Жыцьцё

форма існаваньня жывых істотаў

Жыцьцё́ — характарыстыка, якая адрозьнівае аб’екты, якія маюць самападтрымальныя працэсы, як то жывыя арганізмы, ад тых, якія ня маюць такіх працэсаў[1], альбо таму, што такія функцыі перасталі выконвацца з-за сьмерці, альбо таму што ў іх няма такіх функцыяў, і клясыфікуюцца адпаведна як няжывыя арганізмы[2][3]. Біялёгія ёсьць навука, якая займаецца вывучэньнем жыцьця.

Жывыя арганізмы падвяргаюцца абмену рэчываў, падтрыманьню гамэастазу, маюць вялікі патэнцыял для росту, рэагуюць на зьнешнія раздражняльнікі, з посьпехам праходзяць натуральны адбор, зьдзяйсьняюць адаптацыю да навакольнага асяродзьдзя ў наступных пакаленьнях. Жывыя арганізмы характарызуюцца высокаўпарадкаванай будовай. Хімічныя рэчывы, зь якіх пабудаваныя жывыя арганізмы, значна больш складаныя і дасягаюць больш высокага ўзроўню арганізацыі ў параўнаньні з тымі рэчывамі, зь якіх складаецца большасьць няжывых целаў[4]. Больш складаныя жывыя арганізмы могуць мець зносіны з дапамогай розных сродкаў[5]. Разнастайныя жывыя арганізмы (жыцьцёвыя формы) інсуюць у біясфэры Зямлі, агульнай уласьцівасьцю для гэтых арганізмаў, як то расьлінаў, жывёлаў, грыбоў, найпростых, архэяў і бактэрыяў зьяўляюцца тое, што ўсе яны ў сваёй аснове маюць вуглярод і воду, а таксама маюць атамарную будову й спадчынную генэтычную інфармацыю.

У філязофіі й рэлігіі, разуменьне жыцьця й ягоны характар іншы. Абодва панятка прапануюць інтэрпрэтацыі, як жыцьцё зьвязана зь існаваньнем і сьвядомасьцю, і абодва датычацца многіх пытаньняў, зьвязаных, у тым ліку з жыцьцёвай пазыцыяй, мэтамі, канцэпцыяй бога ці багоў, душы альбо замагільнага жыцьця.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Жыцьцёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў