Моніка Бэлюччы

італьянская кінаакторка

Мо́ніка Бэлю́ччы (па-італьянску: Monica Bellucci; нар. 1964) — італьянская кінаакторка.

Моніка Бэлюччы
Monica Bellucci
Дата нараджэньня 30 верасьня 1964 (59 гадоў)[1]
Месца нараджэньня Чыта ды Кастэла, Умбрыя
Грамадзянства Італія
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці з 1990 году
Дзеці Deva Cassel[d] і Léonie Cassel[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000899

Біяграфія

Моніка Бэлюччы нарадзілася 30 верасьня 1964 году ў невялікім італьянскім горадзе Чыта ды Кастэла, правінцыя Умбрыя. Бацька — Рамано Бэлюччы, уладальнік кампаніі грузаперавозак. Пасьля канчатка школы Бэлюччы паступае на юрыдычны факультэт Унівэрсытэта Пэруджы. З мэтай зарабіць грошай на навучаньне яна пачынае падзарабляць мадэльлю, неўзабаве гэта становіцца асноўнай яе прафэсіяй. У 1988 годзе Бэлюччы кідае вучобу і пераязджае ў Мілян, цэнтар італьянскай моднай індустрыі. Тут яна падпісвае кантракт з мадэльным агенцтвам «Эліт», а праз год яна пераязджае ў Парыж.

У самым пачатку сваёй кар’еры яна стала тварам брэнда «D&G», пазіравала вядомаму італьянскаму фатографу Аліў’ера Таскані і Рычарду Авэдону, які ў свой час здымаў Мэрылін Манро.

Да 1989 году Моніка ўжо пасьпела папрацаваць і ў Парыжы і па той бок акіяна — у Нью-Ёрку. Нягледзячы на тое, што ёй атрымалася дамагчыся велізарнага посьпеху за гэтак кароткі час, пасьпеўшы папрацаваць на паказах Долчэ-Габана і Эль, Моніка разумее, што можа дамагчыся яшчэ большага посьпеху ў якасьці акторкі. Яна стала наведваць курсы акторскага майстэрства і прынялася вучыць ангельскую і францускую мовы.

З 1990 году Бэлюччы пачынае здымацца ў кіно, яе першай роляй становіцца праца ў італьянскім тэлевізійным фільме «Жыцьцё з сынамі». Неўзабаве Фрэнсіс Форд Копала заўважыў яе на вокладцы моднага часопіса і запрасіў на кастынг у сваёй новай карціне. Так яна ў 1992 годзе трапляе ў Галівуд і мае ролю нявесты Дракулы ў стужцы «Дракула», дзе яе партнэрамі па фільме сталі Вайнона Райдэр, Гэры Олдман, Кіяну Рыўз і Энтані Хопкінс.

Рэжысэр Жыль Мімуні стаў першым, хто рызыкнуў даць Бэлюччы галоўную ролю. У 1996 годзе Бэлюччы ўдала дэбютуе ў францускім кіно, здымаючыся ў фільме «Кватэра». За ролю ў гэтай карціне акторка намінуецца на прэмію Сэзар. На здымках фільма «Кватэра» Моніка Бэлюччы знаёміцца са сваім будучым мужам францускім акторам Вэнсанам Касэлям. Увосень 2004 г. у іх нараджаецца дзяўчынка, якую назвалі Дзевай. У 2000 годзе выходзіць карціна «Малена», якая канчаткова зацьвердзіла Бэлюччы як таленавітую акторку. Дадзеная карціна прынесла Моніцы сусьветную вядомасьць.

Разам з Касэлям Моніка здымаецца яшчэ ў цэлым шэрагу карцін, сярод якіх найболей прыкметныя «Дабэрман» (1997), «Братэрства ваўка» (2001), «Незваротнасьць» (2002). Апошні фільм стаў сэнсацыяй Канскага кінафэсту 2002 году. Наяўная ў карціне 9-хвілінная сцэна гвалту (гераіню Бэлюччы жорстка гвалтуе наркаман) выклікала буру нэгатыва ў гледачоў, частка зь якіх у знак пратэсту пакінула залю. Што цікава: на кінафэсьце ў Стакгольме карціна атрымала прыз.

Даўно пакінуўшы мадэльны бізнэс, Моніка не перастала здымацца, яна стала больш выбарчай. Акторка адпрэчыла прапанову «Плэйбоя» пра фотасэсію коштам больш 3 мільёнаў даляраў, затое зьявілася на вокладцы Esquire, апранутая толькі ў чорную ікру.

Нягледзячы на тое, што Моніцы атрымалася дасягнуць небывалых вышынь як у мадэльным бізнэсе, так і акторскай кар’еры, ёй не дае жыцьця мара аднойчы згуляць разам зь яе кумірам — Робэртам дэ Ніра.

З 2001 году Моніка Бэлюччы зьяўляецца тварам ювэлірнай кампаніі Cartier.

Фільмаграфія

ГодРуская назваАрыгінальная назваПерсанаж
1990Сталыя дзеці (TV)Vita coi figli
1990БрыганціBriganti
1991ЗлоўжываньнеRiffa, LaФранчэска
1992Лёс АстынатаOstinato destinoМарына і Анжэла
1992ДракулаDraculaнявеста Дракулы
1995Сьнежны камякMitici, IДэбора
1995СьнежкаPalla di neveМэліна
1995Ёсіф (TV)JosephЖонка фараона
1995РэшткіCielo è sempre più blu, Il
1996КватэраL’AppartementЛіза
1997ДабэрманDobermannНаталі
1997СтрэсаціStressati
1997Дрэнны жанрMauvais genreКаміль
1997Якім ты мяне жадаешCome mi vuoiНэліна
1998АсалодаPlaisir
1998КампрамісCompromis
1998Сьвята ня будзеUltimo capodanno, LЖулія
1998Благі тонA los que amanВалерыя
1999НепакорлівыMéditerranéesМаргарыта
1999Як рыбка без вадыComme un poisson hors de l’eauМюртыль
2000Пад падазронамUnder SuspicionШанталь
2000МаленаMalènaМалена
2000Фрэнк СпадонэFranck SpadoneЛаўра
2001Братэрства ваўкаLe Pacte des loupsСыльвія
2002Астэрыкс і Абэлікс: Місія «Клеапатра»Astérix & Obélix: Mission CléopâtreКлеапатра
2002НезваротнасьцьIrréversibleАлекс
2003Матрыца: ПеразагрузкаThe Matrix ReloadedПэрсэфона
2003Матрыца: РэвалюцыяThe Matrix RevolutionsПэрсэфона
2003Сьлёзы СонцыTears of the SunЛіна Хэндрыкс
2004Запал ХрыстовыThe Passion of the ChristМарыя Магдаліна
2004Таемныя агентыAgents secretsЛіза
2004Яна ненавідзіць мянеShe Hate MeСымона Банасэра
2005Браты ГрымThe Brothers GrimmКаралева Люстэркі
2005Колькі ты каштуеш?Combien tu m’aimes?Даніэла
2006ШайтанSheitanПрыгожая вампірша
2006Прыстрэль іхShoot 'Em UpДонна Квінтана
2006Братэрства каменяConcile de PierreЛаўра Сіпрыен
2006НапалеонNapoléonБаранэса Эмілія Спэцыялі
2007ЦэнтральнасьцьCentricity
2007Кіраўніцтва па каханьні 2 — наступныя часткіManuale d’amore 2 — Capitoli successivi
2007Другое дыханьнеDeuxième souffleМануш

Моніка Бэлюччы з 1990 па 2007 год зьнялася ў 45 фільмах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі