Нэлі Закс
Ле́ані Нэ́лі Закс (1891, Бэрлін — 1970, Стакгольм) — паэтка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Нэлі Закс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 10 сьнежня 1891[1][2][3][…] |
Памерла | 12 траўня 1970[1][4][3][…] (78 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, драматург, перакладніца, пісьменьніца |
Мова | нямецкая[7] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
У 15 гадоў захаплялася творчасьцю Сэльмы Лягерлёф. Пачала зь ёй ліставаньне, якое доўжылася амаль 35 год. У 18 год пачала пісаць вершы, адзін зь якіх ухваліў і надрукаваў Штэфан Цвайг. Да 1938 час ад часу друкавала сваю паэзію ў пэрыёдыцы.
У 1940 дзякуючы Сэльме Лягерлёф Нэлі Закс атрымала швэдзкую візу і зьехала зь Нямеччыны. У Швэцыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс габрэяў.
Зборнікі «Wohnungen des Todes» (1946) / «Жытло сьмерці», «Sternverdunkelung» (1949) / «Зорнае зацьменьне», «Und Niemand weiß weiter» (1957) / «І ніхто ня ведае, як быць далей», «Flucht und Verwandlung»(1959) / «Уцёкі і ператварэньне» былі адзначаны крытыкай як выбітныя зьявы паэзіі. У 1960 у Нямеччыне Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шюльхоф, у 1965 Прэмію Міра заходненямецкай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 разам з Шмуэлем Агнонам атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры — «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненьнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраілю і яго народа».
Беларускія пераклады
- Нэлі Закс. Выбраная лірыка. Пер. Лявона Баршчэўскага. Менск: Зьміцер Колас, 2022. (Паэты плянэты).
- Вершы ў перакладзе Арцёма Арашонка
Крыніцы
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |