Нэлі Закс

паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Леані Нэлі Закс (1891, Берлін — 1970, Стакгольм) — паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1966).

Нэлі Закс
ням.: Nelly Sachs
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніням.: Leonie Sachs
Дата нараджэння10 снежня 1891(1891-12-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці12 мая 1970(1970-05-12)[1][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэтка, драматург, перакладчыца, пісьменніца
Мова твораўнямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юнацтве захаплялася творчасцю Сельмы Лагерлёф, у 15-гадовым узросце пачала з ёй ліставанне, якое доўжылася амаль 35 гадоў. У 18-гадовым ўзросце пачала пісаць вершы, адзін з якіх ухваліў і надрукаваў Стэфан Цвэйг. Да 1938 года час ад часу яе паэзію публікалі ў перыёдыцы. У 1940 годзе, дзякуючы Сельме Лагерлёф, Нэлі Закс атрымала шведскую візу і з’ехала з Германіі. У Швецыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс яўрэяў.

Зборнікі «Wohnungen des Todes» («Жытло смерці», 1946), «Sternverdunkelung» («Зорачнае зацьменне», 1949), «Und Niemand weiß weiter» («І ніхто не ведае, як быць далей», 1957), «Flucht und Verwandlung» («Уцёкі і ператварэнне», 1959) былі адзначаны крытыкай як выбітныя з’явы паэзіі. У 1960 годзе ў Германіі Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шульхоф, у 1965 — Прэмію Міра заходнегерманскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 годзе, разам Шмуэлем Агнонам, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраіля і яго народа».

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя вершы Нэлі Закс перакладалі Лявон Баршчэўскі, Арцём Арашонак.

Зноскі

  • Nelly Sachs // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Norra begravningsplatsen: Berömdapersoner på s Праверана 18 снежня 2016.
  • https://books.google.ca/books?id=ENbZAAAAIAAJ&q=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&dq=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiv_sWgmNzWAhVj6YMKHfnlAYgQ6AEIKDAA
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)