Паралелаграм
Паралелагра́м (ад грэц. parallelos — паралельны і gramme — лінія) — гэта чатырохкутнік, у якога супрацьлеглыя бакі парамі паралельныя, г. зн. ляжаць на паралельных простых лініяў. Прастакутнік, ромб і квадрат зьяўляюцца асобнымі выпадкамі паралелаграма.
Уласьцівасьці
- Супрацьлеглыя бакі паралелаграма роўныя
- , .
- Супрацьлеглыя куты паралелаграма роўныя
- Дыяганалі паралелаграма перасякаюцца і пунктам перасячэньня палавіняцца
- , .
- Сума кутоў, прылеглых да аднаго боку, роўная 180°.
- Сума квадратаў дыяганаляў паралелаграма роўная суме квадратаў яго чатырох бакоў
Прыкметы паралелаграма
Чатырохкутнік ABCD зьяўляецца паралелаграмам, калі выконваецца адна з наступных умоваў:
- Супрацьлеглыя бакі парамі роўныя (|AB| = |CD|, |AD| = |BC|).
- Супрацьлеглыя куты парамі роўныя (∠A = ∠C, ∠B = ∠D).
- Два супрацьлеглыя бакі роўныя і паралельныя (|AB| = |CD|, AB || CD).
- Дыяганалі дзеляцца ў пункце іх перасячэньня напалову (|AO| = |OC|, |BO| = |OD|).
Плошча
Плошчу паралелаграма можна знайсці па наступных формулах:
Глядзіце таксама
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонВікіпэдыя:ФорумПрыназоўнікМарыя АнтуанэтаСпэцыяльныя:ПошукЛічэбнікСпэцыяльныя:Апошнія зьменыШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/Сучасныя2008БабёрАркадзь КуляшоўПорнгабАпавядальны сказВікіпэдыя:СуполкаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДругая сусьветная вайнаДзеяслоўПорнасайтДапамога:ЗьместЛюдміла РублеўскаяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціЛязьбійская парнаграфіяЯнка СіпакоўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняІван ШамякінВікіпэдыяЎМікола МятліцкіПрыметнікБеларусьЛацінкаКузьма ЧорныМаксім ТанкБеларуская моваАлесь СавіцкіІмёны ліцьвінаўПарнафільм у ФранцыіMemento mori