Паскаль (адзінка вымярэньня)

адзінка вымярэньня ціску

Паска́ль (пазначэньне: Па, Pa) — адзінка вымярэньня ціску (мэханічнай напругі) у СІ.

Паскаль роўны ціску (мэханічнай напрузе), выкліканаму сілай, роўнай аднаму ньютану, раўнамерна разьмеркаванай па нармальнай да яе паверхні плошчы адзін квадратны мэтар.

Сувязь паміж адзінкамі СІ:

1 паскаль (Па) ≡ 1 Нм−2 ≡ 1 Дж•м−3 ≡ 1 кг•м−1с−2

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар францускага фізыка і матэматыка Блеза Паскаля.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

КратныяДзельныя
велічыняназвапазначэньневелічыняназвапазначэньне
101 ПадэкапаскальдаПаdaPa10-1 ПадэцыпаскальдПаdPa
102 ПагэктапаскальгПаhPa10-2 ПасантыпаскальсПаcPa
103 ПакіляпаскалькПаkPa10-3 ПаміліпаскальмПаmPa
106 ПамэгапаскальМПаMPa10-6 ПамікрапаскальмкПаµPa
109 ПагігапаскальГПаGPa10-9 ПананапаскальнПаnPa
1012 ПатэрапаскальТПаTPa10-12 ПапікапаскальпПаpPa
1015 ПапэтапаскальППаPPa10-15 ПафэмтапаскальфПаfPa
1018 ПаэкзапаскальЭПаEPa10-18 ПааттапаскальаПаaPa
1021 ПазэтапаскальЗПаZPa10-21 ПазэптапаскальзПаzPa
1024 ПаётапаскальІПаYPa10-24 ПаёктапаскальіПаyPa

Параўнаньне зь іншымі адзінкамі вымярэньня ціску

Адзінкі ціску
 Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфэра
(at, ат)
Фізычная атмасфэра
(atm, атм)
Мілімэтар ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 ПаН/м2 10−5 10,197×10−6 9,8692×10−67,5006×10−3 145,04×10−6
1 бар 105 1 ×106 дзін/см2 1,0197 0,98692 750,06 14,504
1 ат 98066,5 0,980665 1 кгс/см2 0,96784 735,56 14,223
1 атм 101325 1,01325 1,033атм 760 14,696
1 mmHg 133,322 1,3332×10−3 1,3595×10−3 1,3158×10−3 1 mmHg 19,337×10−3
1 psi 6894,76 68,948×10−3 70,307×10−3 68,046×10−3 51,715 1 lbf/in2


На практыцы ўжываюць набліжаныя значэньні: 1 атм = 0,1 МПа і 1 МПа = 10 атм.

Нармальны атмасфэрны ціск прынята лічыць роўным 760 мм ртутнага слупа, або 101 325 Па.