Паўночны Райн — Вэстфалія

Паўночны Райн — Вэстфа́лія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэральных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны. Гэта чацьвертая паводле плошчы (34 112,52 км²) і найбуйнейшая паводле колькасьці жыхароў (17 932 651; на 31 сьнежня 2018 году) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне — Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва на 2014 год): Кёльн (1 046 680 жыхароў; чацьвертае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэну), Дусэльдорф (604 527), Дортмунд (580 511), Эсэн (573 784), Дуйсбург (485 465), Бохум (361 876), Вупэрталь (345 425), Білефэльд (329 782) і Бон (313 958). Зямля выбітная сваёй колькасьцю ўнівэрсытэтаў: тут сканцэнтраваная найбольшая колькасьць вышэйшых навучальных устаноў ва ўсім сьвеце[8]. У зямлі найбольшая ў Эўропе сетка навукова-дасьледчыцкіх устаноў. ЮНЭСКО адносіць зямлю Паўночны Райн — Вэстфалія разам з Нью-Ёркам і Парыжам да найважнейшых культурных рэгіёнаў плянэты[9].

Паўночны Райн — Вэстфалія
ням. Nordrhein-Westfalen
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус фэдэральная зямля Нямеччыны
Адміністрацыйны цэнтар Дусэльдорф[2]
Найбуйнейшыя гарады Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш.
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1946[3]
Прэм’ер-міністар Hendrik Wüst[d][4]
Афіцыйныя мовы нямецкая
Мовы ва ўжытку нямецкая, ніжненямецкая
Насельніцтва
 (1-е месца)
Шчыльнасьць 524 чал./км²
Плошча
  • 34 112,52 км²[6]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 45 м[7]
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 DE-NW
Інтэрнэт-дамэн .nrw
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Зямля Паўночны Райн — Вэстфалія была ўтворана з былых правінцыяў Вэстфалія й паўночнай часткі Райнскай правінцыі Прусіі 23 жніўня 1946 брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая пасьля Другой сусьветнай вайны займала гэтыя тэрыторыі. У 1947 годзе да яе была далучана былая зямля Ліпэ. У Паўночным Райне — Вэстфаліі традыцыйна папулярнай была СДПН, якая мела большасьць у ляндтагу ад 1966 да 2005 году.

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным пляне Паўночны Райн — Вэстфалія падзяляецца на 5 акругаў: Арнсбэрг, Дэтмальд, Дусэльдорф, Кёльн і Мюнстэр, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны і самастойныя гарады.

Геаграфія

Знаходзіцца ў межах Паўночна-Нямецкай нізіны (на поўначы і захадзе) і Райнскіх Сланцавых гор (на поўдні і на ўсходзе). Клімат умераны, Сярэдняя тэмпэратура ў ліпені 17 °C, у студзені каля 1 °C, ападкаў 600—700 мм за год. З карысных выкапняў найбольшае значэньне маюць каменны (Рурскі і Ахенскі басэйны) і буры (Ніжнярэйнскі басэйн) вуглі[10]. Рурскі вугальны басэн — найбуйнешы ў Заходняй Эўропе[11]. Большасьць тэрыторыі зямлі знаходзіцца ў басэйне ракі Райн і яе найбуйнейшага прытоку Рур[12].

Паводле плошчы Паўночны Райн — Вэстфалія большая за Бэльгію і Люксэмбург, узятыя разам[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паўночны Райн — Вэстфаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў