Пончык

смажаны на алеі, круглы піражок

Пончык — смажаны на алеі, круглы піражок.

Пончык
11 відаў пончыкаў (2010 год)
11 відаў пончыкаў (2010 год)
Іншыя назвыпампух
Тыппіражок
Нацыянальная стравапольская
ПаходжаньнеПольшча
РэгіёнЭўропа
Дата зьяўленьняXVI стагодзьдзе
Час прыгатаваньнягадзіна[1]
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікітварог, яйкі, шакаляд, ванілін, разрыхляльнік

Найчасьцей пончыкі начыняюць варэньнем і ўзьбітымі вяршкамі, пудынгам і сырам, радзей гарэхамі (віленскія). Таксама іх пасыпаюць цукровай пудрай або цукатамі з апэльсінавай цэдры. Сярод іншага, існавалі бульбяныя пончыкі[1]. Некаторыя пончыкі выпякалі ў духоўцы[2].

Складнікі

Для прыгатаваньня пончыкаў выкарыстоўваюць 500 грамаў тварагу ў брыкеце і 200 грамаў мукі, 2 яйкі і шакаляд, 150 грамаў цукру (або іншы падсалоджвальнік паводле густу) і гарбатную лыжку разрыхляльніка (або соды), а таксама ванілін[2].

Прыгатаваньне

Спачатку зьмешваюць тварог і муку, адно яйка і цукар (або іншы падсалоджвальнік), разрыхляльнік (ці соду) і ванілін. З атрыманага плястычнага цеста фармуюць пончыкі, якія выкладаюць на паргамэнт. Затым пончыкі змазваюць жаўтком з другога яйка і выпякаюць у духоўцы пры +180 °С цягам 25 хвілінаў. Шакаляд растапліваюць у мікрахвалёўцы і акунаюць у яго кожны пончык. Зьверху пончыкі аздабляюць[2].

Мінуўшчына

Калядныя пончыкі (2014 год)

Прынамсі з XVI стагодзьдзя пончыкі з дражджавога цеста былі вядомыя ў Польшчы. У XVIII стагодзьдзі пончыкі набылі ўсеагульнае пашырэньне за часамі караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Саса. Узьнікла польская народная прыкмета: «У таго, хто ня зьесьці гару пончыкаў у Тлусты чацьвер, у сьвіране будзе пуста, а ўраджай на полі зьядуць мышы». У якасьці начыньня звычайна выкарыстоўвалі ружовае варэньне. Пазьней яго сталі замяняць ванільным крэмам і шакаляднай пастай. Таксама пончыкі пачалі начыняць сьлівовым джэмам. Сярод іншага, сталі смажыць заварныя, сырныя і тварожныя пончыкі, як і выпякаць іх у духоўцы[3].


У 1854 годзе Вінцэнта Завадзкая прыводзіла ў сваёй кнізе «Літоўская кухарка» 7 рэцэптаў смажаных пончыкаў, сярод якіх былі: дасканалыя і інакшыя, сяброўскія і дражджавыя завараныя, завараныя без дражджэй і зь яблыкамі[4], а таксама венскія шакалядныя[5].

У ХІХ стагодзьдзі ў ЗША атрымалі пашырэньне пончыкі з адтулінай. Іх сталі пакрываць шакаляднай глазурай і пасыпаць каляровай вобмешкай або цукровай пудрай[6].

Крыніцы