Пусан

Пуса́н (па-карэйску: 부산) — горад у Рэспубліцы Карэя, які месьціцца на поўдні Карэйскага паўвострава. Другі пасьля Сэулу горад паводле насельніцтва ў краіне. У горадзе ёсьць найбольшы порт ва ўсёй Паўднёвай Карэі.

Пусан
кар. 부산
Пусан
Герб Пусану


Краіна:Паўднёвая Карэя
Рэгіён:Ёнам
Мэр:Су Бён-Су
Плошча:767,35 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць:3 525 913 чал.
шчыльнасьць:4594,92 чал./км²
Тэлефонны код:(+82) 051
Паштовы індэкс:46000, 619–963, 49599
Геаграфічныя каардынаты:35°10′48″ пн. ш. 129°4′30″ у. д. / 35.18° пн. ш. 129.075° у. д. / 35.18; 129.075 129°4′30″ у. д. / 35.18° пн. ш. 129.075° у. д. / 35.18; 129.075
Пусан на мапе Паўднёвай Карэі
Пусан
Пусан
Пусан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
busan.go.kr

Гісторыя

З пачатку XV стагодзьдзя па 1592 год зьяўляўся асноўным гандлёвым портам краіны. Перш за ўсё гандляваў зь Японіяй. З захопу гораду ў 1592 годзе японскімі войскамі пад камандаваньнем Таётамі Хідэёсі пачалася Імчжынская вайна. З 1598 па 1876 гады горад меў закрыты статус, затым стаў першым горадам Карэі, адкрытым для зьнешняга гандлю, аднак да 1883 году гандляваў толькі зь Японіяй. З 1910 году разам з усёй тагачаснай Карэяй перайшоў пад пратэктарат Японіі і ператварыўся ў буйны гандлёвы і прамысловы цэнтар.

Падчас Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў зьяўляўся часовай сталіцай Рэспублікі Карэя і вайсковай базай ЗША і іхных хаўрусьнікаў, бо быў самым аддаленым пунктам ад мяжы з КНДР.

Вонкавыя спасылкі

Пусансховішча мультымэдыйных матэрыялаў