Піт Сампрас

Піт Са́мпрас (па-ангельску: Pete Sampras; нарадзіўся 12 жніўня 1971 у Вашынгтоне, ЗША) — амэрыканскі тэнісіст грэцкага паходжаньня, 14-разовы перажомца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным і парным разрадзе, быў ракеткай сьвету на працягу 286 тыдняў, усталяваўшы тым самым рэкорд знаходжаньня ў рангу першай ракеткі сьвету сярод мужчынаў (зь перапынкамі).

Піт Сампрас
КраінаСьцяг ЗША ЗША
Пражывае ўЛос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Нарадзіўся12 жніўня 1971
Рост1.85 м.
Вага77 кг.
Пачатак кар’еры1988
Канец кар’еры2002
Працоўная рукаправая, бэк-хэнд адной
Прызавыя грошы$43,280,489 (лепшы вынік усіх часоў)
Адзіночны разрад
Матчаў762—222 (77.44%)
Тытулаў64
Найвышэйшы рэйтынг1 (12 красавіка 1993)
Турніры Вялікага шлему
АўстраліяПерамога (1994, 1997)
ФранцыяПаўфінал (1996)
ЎімбэлданПерамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000)
ЗШАПерамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002)
Асноўныя турніры
Кубак МастэрзПерамога (1991, 1994, 1996, 1997, 1999)
Алімпіяда3ці раўнд (1992)
Парны разрад
Матчаў64-70
Тытулаў2
Найвышэйшы рэйтынг27 (12 лютага 1990)
Піт Сампрас у Вікісховішчы

Біяграфія

Піт Сампрас вырас у Палас-Вэрдэс. Яго бацька Сатэрыёс, якога звалі проста Сэм, працаваў інжынэрам, маці Георгі — дамагаспадаркай. Піт пачаў гуляць у тэніс у 7 гадоў і калі яму споўнілася 9, бацька папрасіў Піта Фішэра, лекара і гульца-аматара, займацца з сынам. Фішэр быў так захоплены здатнасьцю хлопчыка да гульні, што стаў яго пастаянным трэнэрам.

Сампрас рэдка выйграваў вялікія дзіцячыя турніры. Фішэр верыў у свайго вучня і лічыў, што яму неабходна граць у старэйшых векавых групах дзе больш моцных гульцоў. У 14 гадоў Фішэр парадзіў зьмяніць двуручны ўдар левай на аднаручны і перайсьці на тактыку гульні: падача — выхад да сеткі. Фішэр сказаў Піту, што калі-небудзь гэтыя зьмены дапамогуць яму выйграць Ўімблдон і US Open.

У 16 Сампрас становіцца прафэсіяналам і прыблізна ў той жа час разрывае стасункі з Фішэрам. У 1990 Сампрас, які займаў тады 81 радок рэйтынгу, уразіў тэнісны сьвет, стаўшы наймалодшым чэмпіёнам US Open. Узрост пераможцы быў 19 гадоў і 28 дней.

У 1991 ён прайграе ў 1/4 фіналу чэмпіянату Амэрыкі. Шмат тэнісістаў пачалі крытыкаваць яго гульню. У 92-м Сампрас выйграе 5 турніраў АТР, лік яго перамог-паразаў гэтага году 70-18. Ён гуляе за каманду ЗША, якая выйграе Кубак Дэвіса.

12 красавіка 1993 Сампрас упершыню стаў першым нумарам рэйтынгу ATP і з тых часоў нязьменна заставаўся лепшым тэнісістам па выніках году да сканчэньня кар’еры. У 1995 годзе ў фінале Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі Сампрас прайграе Андрэ Агасі. Гэта быў другі і апошні з 13 фіналаў Вялікага Шлема, які ён прайграў (пасьля US Open-93).

Піт стаў першым амэрыканцам, што змог 3 разы поруч выйграць Ўімблдон. У 1997 Сампрас здабывае перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на Ўімблдоне, а ў 1998 ён выйграе яго ў пяты раз. І толькі адна рэч, адсутная ў сьпісе перамог Піта — Roland Garros.

Сябе самога Піт Сампрас лічыць спакойным і неэмацыйным спартсмэнам. Ён цудоўна ведае, што не належыць да тых спартсмэнаў, чыі партрэты дзяўчаты вывешваюць на сьценах сваіх утульных спальняў. На корце ён нагадвае не шоўмэна, а, хутчэй, бульдога: з заўзятасьцю, годнай захапленьня, ён громіць сваіх супернікаў, не пакідаючы ім і найменшай надзеі на посьпех. Яго рэкорды не падлягаюць сумневу: ніводнаму зь яго калегаў па цэху не атрымоўвалася трынаццаць разоў заваяваць званьні чэмпіёна ў турнірах наогул і сем разоў апынуцца каралём «на траве», прасьцей кажучи — чэмпіёнам Ўімблдону. Ён лічыцца найлепшым тэнісістам — на ўзроўні «залатых» старых Рода Лэйвэра, Джэка Крамэра, Біла Цілдэна і Б’ёрна Борга.

Вонкавыя спасылкі

Піт Сампрассховішча мультымэдыйных матэрыялаў