Робэрт Бойль

Робэрт Бойль (па-ангельску: Robert Boyle, па-ірляндзку: Robaird Ó Bhaoill; 25 студзеня 1627 — 30 сьнежня 1691) — ангельскі фізык, хімік і багаслоў[11]. Таксама займаўся праблемамі біялёгіі, мэдыцыны, мовазнаўства[12]. Сёмы сын Рычарда Бойля, графа Корскага, вяльможы часоў Лізаветы Ангельскай. У 1635 годзе паступіў у Ітан[13]. У 1662 годзе сфармуляваў закон, згодна зь якім аб’ём газа пры сталай тэмпэратуры адваротна прапарцыйны ціску[14]. У 1679 годзе францускі фізык Эдме Марыёт (1620—1684) незалежна адкрыў той жа закон[15]. Адзін з заснавальнікаў Лёнданскае каралеўскага таварыства[16]. Ганаровы доктар фізыкі Оксфардзкага ўнівэрсытэту.

Робэрт Бойль
па-ангельску: Robert Boyle
Дата нараджэньня 25 студзеня 1627(1627-01-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 1691(1691-12-31)[2] (64 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, хімік, філёзаф
Навуковая сфэра фізыка, хімія
Месца працы
Вядомы як адкрывальнік закона Бойля-Марыёта
Вучні Робэрт Гук[8]
Бацька Richard Boyle, 1st Earl of Cork[d][9][10]
Маці Catherine Fenton[d][9][10]
Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Робэрт Бойльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў