Рэспубліка Конга

Рэспу́бліка Ко́нга (Рэспу́бліка Ко́нґа) (па-француску: République du Congo) — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай.

Рэспубліка Конга
République du Congo
Repubilika ya Kongo
Republiki ya Kongó
Сьцяг Рэспублікі Конга
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Travail, Progrès» («Адзінства, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «La Congolaise»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Конга
Афіцыйная мовафранцуская, конга, кітуба
СталіцаБразавіль
Найбуйнейшы горадБразавіль
Форма кіраваньня рэспубліка
Дэніс Сасу Нгеса
Ісідорэ Мваўба
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
64-е месца ў сьвеце
342 000 км²
3,3
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
128-е месца ў сьвеце
3 686 000
10,8/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
154 месца ў сьвеце
$14,305 млрд
$3919
ВалютаФранк КФА (XAF)
Часавы пасWAT
Незалежнасьць
— ад Францыі

15 жніўня 1960
Аўтамабільны знакRCB
Дамэн верхняга ўзроўню.cg
Тэлефонны код+242
Мапа Рэспублікі Конга
Мапа Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга — былая француская калёнія з назвай Францускае Конга ці Цэнтральнае Конга, а адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці называлася Конга-Бразавіль.

Гісторыя

Палітыка

Тып ураду краіны — рэспубліка. Кіраўнік ураду — прэзыдэнт, які выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы выканаўчы орган — урад, які кіруецца прэзыдэнтам. Парлямэнт дзьвюхпалатны: Нацыянальная Грамада — 137 дэпутатаў з 5-гадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат — 66 удзельнікаў, якія выбіраюцца на 6-гадовы тэрмін.

Асноўныя палітычныя партыі краіны:

  • Кангалеская партыя працы
  • Аб’яднаньне за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс
  • Кангалескі рух за дэмакратыю і інтэгральнае разьвіцьцё

Адміністрацыйны падзел

Вобласьці Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга падзелена на 12 абласьцей.

ВобласьцьВобласьць (па-француску)ЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2004), чал.
1БразавільBrazzavilleБразавіль1001 243 523
2БуэнзаBouenzaМадзінгу12 265282 666
3Заходні КювэтCuvette-OuestЭва28 79049 883
4КуілуKouilouЛоанго12 55082 143
5КювэтCuvetteАванда46 060174 976
6ЛекумуLékoumouСібіці20 95078 023
7ЛікуалаLikoualaІмпфонда66 04485 646
8НіярыNiariЛубомбо25 942244 706
9ПлатоPlateauxДжамбала38 400140 184
10Пуэнт-НуарPointe-NoireПуэнт-Нуар1 144724 527
11ПулPoolКінкала33 955235 313
12СангаSanghaВеса55 80061 892

Геаграфія

Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Самыя вялікія рэкі: Квілу і Конга. Самы высокі пункт краіны: на паўднёвым захадзе краіны 1040 м.

Клімат — экватарыяльны на поўначы і субэкватарыяльны на поўдні. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +22 °C. Сярэднегадавыя ападкі: 1200—2000 мм.

Эканоміка

Краіна мае пераважна сельскагаспадарчую будову эканомікі, з багатымі запасамі карысных выкапняў. У сельскай гаспадарцы занятыя 59% насельніцтва, хоць сельская гаспадарка складае толькі 10% нацыянальнага прыбытку.

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пальмавае масла, кава, земляныя арэхі, кукуруза, цытрусы.

Амаль увесь астатні прыбытак краіны складаецца са здабычы і экспарту нафты, жалезнай руды, дыямэнтаў. Разьвіцьцё атрымала перапрацоўка дрэва.

Вонкавыя спасылкі