Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 году

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніірэфэрэндум, праведзены ўладамі Каталёніі (вобласьць у Гішпаніі) 1 кастрычніка 2017 году. Уладамі Гішпаніі разглядаецца як незаконны.

За незалежнасьць прагаласавала 90,18 % (2 044 038 чалавек). Супраць незалежнасьці — 7,83 % (177 547 чалавек). Яўка склала 43,03 % (2 286 217 з 5 300 000 чалавек).

Сіняя «эстэляда» — каталёнскі незалежніцкі сьцяг

Каталёнія — вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, у якой існуе рух за незалежнасьць Каталёніі. Змаганьне каталёнцаў за выйсьце з гішпанскага каралеўства ідзе некалькі стагодзьдзяў. Нацыянальны дзень Каталёніі, 11 верасьня, напамінае пра тое, што ў 1714 годзе сваю аўтаномію яна страціла; гэта адбылося пасьля Вайны за гішпанскую спадчыну. Аўтаномія была адноўлена толькі ў 1979 годзе пасьля сьмерці дыктатара Франсіска Франка, але цалкам каталёнцаў не задаволіла. Незалежніцтву спрыяе й то, што самапраўная вобласьць Каталёнія з насельніцтвам у 16 % ад агульнага насельніцтва Гішпаніі дае чвэрць валавога нацыянальнага прадукту краіны — у нацыянальны бюджэт Каталёнія плаціць на 16 млрд эўра больш, чым атрымвае назад; абавязак Каталёніі перавысіў 51 млрд эўра. Апроч таго, каталёнская мова заўважна адрозьніваецца ад гішпанскае.

Вынікі галасаваньня

Па афіцыйных выніках, 1 кастрычніка 2017 году за выйсьце Каталёніі са складу Гішпаніі аддалі свае галасы 2 044 038 чалавек, што складае 90,18% ад агульнага ліку сапраўдных галасоў. Супраць прагаласавала 177 547 чалавек (7,83%), 44 913 бюлетэняў апынуліся пустымі (1,98%), яшчэ 19 719 было прызнана несапраўднымі. Усяго было пададзена 2 286 217 галасоў, што складае 43,03% ад агульнага ліку выбаршчыкаў (5 313 564).

Вынікі па абласьцях[1]
АкругаЛічба выбаршчыкаўПрагаласавалаПрыйшло (%)Сапраўдных гаасоўНесапраўдных галасоўЗа% заСупраць% супрацьПустых лістоў% пустых лістоў
Барсэлёна3 971 6661 637 40141,23%1 622 13915 2621 438 68288,59%147 2949,08%36 1632,23%
Жырона496 167264 53753,32%263 0831454249 48394,83%10 3823,95%32181,22%
Лейда298 140157 50152,83%156 1971304146 58393,84%74854,79%21291,36%
Тарагона547 591222 44540,62%220 7491696205 03892,88%12 3315,59%33801,53%
Каталёнія, агулам5 313 5642 286 21743,03%2 266 49819 7192 044 03890,18%177 5477,83%44 9131,98%
Галасаваньне па-за Каталёніяй43303425298,2%551,27%230,53%

Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі

Асноўны артыкул: Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі

Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі адбылося 27 кастрычніка 2017 году[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў