Спадарожнікі Ўрана

прыродныя спадарожнікі плянэты Ўран

На 2005 год вядома 27 спадарожнікаў Урана і 13 яго кольцаў.

Назвы й гісторыя

Па традыцыі спадарожнікам Урана даюць імёны герояў п'ес Ўільяма Шэксьпіра. Але Арыель і Умбрыэль названыя ў гонар персанажаў паэмы Аляксандра Поўпа «Выкраданьне пасмы». Шэраг астэроідаў маюць імёны, супадальныя з імёнамі спадарожнікаў Урана (напрыклад, Тытанія, Дэздэмона і інш.), што можа прыводзіць да блытаніны. Акрамя таго, традыцыйнае напісаньне імёнаў у расейскіх перакладах Шэксьпіра часам моцна адрозьніваецца ад анґельскай транскрыпцыі, што можа прыводзіць да розначытаньняў у назвах спадарожнікаў.

Тытанія і Абэрон былі адкрытыя Ўільямам Гершэлем у 1787 годзе, Арыель і Умбрыель — Ўільямам Ласелам у 1851 годзе, Міранда — Джэрардам Койпэрам у 1948 годзе.

У 1986 годзе «Вояджэр-2», пралятаючы міма Ўрана, адкрыў 10 спадарожнікаў, яшчэ адзін быў выяўлены пасьля пры аналізе фатаґрафіяў «Вояджэра». Астатнія спадарожнікі адкрыты ў выніку назіраньняў у тэлескоп.

Найбуйныя спадарожнікі

У сыстэме Ўрана маецца 4 буйных спадарожніка дыямэтрам больш за 1000 км (Арыель, Абэрон, Тытанія, Умбрыэль), а таксама Міранда дыямэтрам 472 км. Астатнія спадарожнікі значна менш.

Дадзеныя «Вояджэра» сьведчаць аб ґеаляґічнай актыўнасьці некаторых спадарожнікаў (асабліва Міранды і Арыеля). Мяркуецца наяўнасьць крыавульканізма на некаторых зь іх (прынамсі ў мінулым).

Усе буйныя спадарожнікі Ўрана заўсёды зьвернутыя да яго адным бокам.

Найбуйныя спадарожнікі Ўрана. Усе яны даволі цёмныя, бо падвяргаюцца ўзьдзеяньню зараджаных часьціц.

Кольцы

У 1977 годзе былі адкрытыя слабыя кольцы вакол плянэты. Найболей прыкметных кольцаў 9, прычым самае шырокае (некалькі дзясяткаў кілямэтраў) — кольца ε — мае радыюс 51 тыс. км. Кольцы вузкія, з шырокімі шчылінамі паміж імі. Яны, відаць, складаюцца з адносна буйных элемэнтаў (у асноўным больш за 10 см). У 1789 годзе астраном Уільям Гершэль адлюстраваў Уран з кольцамі і зрабіў запіс: «Кольца кароткае, не такое, як у Сатурна». Прычым кольцы ў яго паказаныя прыкладна ў тым ракурсе, дзе яны сапраўды знаходзілася ў 1789 г. Але адмыслоўцы лічаць гэты запіс памылкай: убачыць кольца ў тэлескоп Гершэль ня мог (сам Гершэль пасьля таксама прызнаваў, што гэта быў аптычны зман).

Асаблівасьці

Сыстэма Ўрана валодае незвычайнай асаблівасьцю: плоскасьці арбіт спадарожнікаў і кольцаў моцна нахіленыя адносна плоскасьці экліптыкі (сам Уран таксама круціцца, як бы «лежучы на боку»). Цяпер паўднёвае канцавосьсе сыстэмы накіраваны прыкладна на Сонца. Такім чынам, паўночныя паўшар'і ўсіх буйных спадарожнікаў знаходзяцца ў цені, а ў паўднёвых назіраецца доўгі палярны дзень, які дасягае 42 зямных гадоў.

Арбіты Калібана, Сэтэбаса, Сыкараксы, Стэфана, Праспэра, Трынкула, Фэрдынанда (S/2001 U2), Францыска (S/2001 U3), Марґарыты (S/2003 U3) валодаюць вялікім эксцэнтрысытэтам (моцнай выцягнутасьцю). Арбіты астатніх спадарожнікаў блізкія да кругавых.

Большасьць спадарожнікаў (у тым ліку ўсё буйныя) і кольцы Ўрана маюць даволі цёмную паверхню, што тлумачаць іх разьмяшчэньнем у радыяцыйных паясах плянэты і сталым бамбаваньнем зараджанымі часьціцамі.

Усе спадарожнікі Ўрана (як і іншыя спадарожнікі плянэт Сонечнай сыстэмы, за выключэньнем Тытана) не валодаюць шчыльнай атмасфэрай; пакуль не атрымалася выявіць нават сьлядоў разрэджанай атмасфэры.

Парамэтры спадарожнікаў Урана

(разьмеркаваныя па ступені аддаленасьці ад плянэты, найбуйнейшыя вылучаныя, знак пытаньня адлюстроўвае прыблізнасьць лічбы)

НазваДыямэтар (км)Маса (кг)Вялікая паўвось
(радыюс) арбіты, км
Арбітальны пэрыяд
(«-» азначае
зваротны рух)
Год адкрыцьця
Кардэлія40 ± 64,5 x 1016 ?49 7700,335 дня1986
Афэлія43 ± 85,4 x 1016 ?53 7900,376 дня1986
Б'янка51 ± 49,3 x 1016 ?59 1700,434579 дня1986
Крэсыда80 ± 43,43 x 1017 ?61 7800,464 дня1986
Дэздэмона64 ± 81,78 x 1017 ?62 6800,473650 дня1986
Джульета94 ± 85,57 x 1017 ?64 3500,493 дня1986
Порцыя135 ± 81,68 x 1018 ?66 0900,513 дня1986
Разалінда72 ± 122,54 x 1017 ?69 9400,558 дня1986
Купідон~ 10невядома74 8000,618 дня2003
Бэлінда81 ± 163,57 x 1017 ?75 2600,624 дня1986
Пэрдыта~ 20невядома76 4200,638 дня1986
Пак162 ± 42,89 x 1018 ?86 0100,762 дня1985
Маб~ 10невядома97 7340,923 дня2003
Міранда471,6 ± 1,4(6,6 ± 0,7) x 1019129 3901,413 дня1948
Арыель1157,8 ± 1,2(1,35 ± 0,12) x 1021191 0202,52 дня1851
Умбрыэль1169,4 ± 5,6(1,17 ± 0,13) x 1021266 3004,144 дня1851
Тытанія1577,8 ± 3,6(3,53 ± 0,09) x 1021435 9108,706 дня1787
Абэрон1522,8 ± 5,2(3,01 ± 0,07) x 1021583 52013,463 дня1787
Францыска~ 121,3 x 1015 ?4 276 000?266,6 дня2001
Калібан~ 987,3 x 1017 ?7 231 000?579,7 дня1997
Стэфана~ 206 x 1015 ?8 004 000?677,4 дня1999
Трынкула~ 107 x 1014 ?8 504 000?759 дзён2001
Сыкаракса~ 1905,4 x 1018 ?12 179 000?1288 дзён1997
Марґарыта~ 111,3 x 1015 ?14 345 0001694,8 дня2003
Праспэра~ 302,1 x 1016 ?16 256 000?1977 дзён1999
Сэтэбас~ 302,1 x 1016 ?17 418 000?2234.8 дня1999
Фэрдынанд~ 12невядома20 901 000?2823,4 дня2001

Крыніцы: NASA/NSSDC і Гавайскі ўніверсітэт.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі