Спадарожнікі Урана

Спадарожнікі Урана — натуральныя спадарожнікі планеты Уран. Станам на пачатак 2013 года вядома 27 спадарожнікаў[1]. Усе яны атрымалі назвы ў гонар персанажаў з твораў Уільяма Шэкспіра і Аляксандра Попа. Першыя два спадарожнікі — Тытанію і Аберон — адкрыў Уільям Гершэль ў 1787 годзе. Яшчэ два шарападобныя спадарожнікі (Арыель і Умбрыэль) выявіў у 1851 годзе Уільям Ласел. У 1948 годзе Джэрард Койпер адкрыў Міранду. Астатнія спадарожнікі былі адкрыты пасля 1985 года, падчас місіі «Вояджэра-2» або з дапамогай моцных наземных тэлескопаў.

Параўнальныя памеры Урана і яго шасці самых буйных спадарожнікаў. Злева направа: Пак, Міранда, Арыель, Умбрыэль, Тытанія і Аберон.

Зноскі