Спадарожнікі Сатурна

прыродныя спадарожнікі плянэты Сатурн

Вядома 124 спадарожнікі Сатурна[1]. Найбуйнейшы з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай плянэце 4 мільярды гадоў назад, калі на Зямлі толькі зараджалася жыцьцё.

Спадарожнікі і кольцы Сатурна

Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддаленасьці ад планеты з указаньнем іх радыюсаў (у кілямэтрах) і сярэдніх адлегласьцяў ад Сатурна (у тысячах кілямэтраў):

СпадарожнікРадыус (км)Сярэдняя адлегласьць да Сатурна (тыс. км)[2]
Пан10133,58
Дафніс3,5136,5
Атлас19137,67
Прамэтэй70139,38
Пандора55141,72
Эпімэтэй69151,41
Янус99151,46
Мімас198185,54
Мэтона1,5194,44
Анфа1197,7
Пальлена2212,28
Энцэлад252238,04
Тэфія533294,67
Тэлеста15294,71
Каліпса17294,71
Палідэўк6,5377,2
Дыёна562377,42
Алена (Хелена, Дыона B)16377,42
Рэя764527,07
Тытан25751221,87
Гіперыён1851500,88
Япэт7353560,84
Ківіок811110
Іджырак611124
Феба10712947,78
Паліак1115200
Скады415540
Альбіорыкс1616182
Бэфінд («Бебхіон»)317119
Эрыапо517343
Сыарнак2017531
Скол[1]317665
Тарвос7,517983
Таркек3,518009
Грэйп318206
Гірокін418437
Мундылфары3,518628
Ярнсакса318811
Нарві3,519007
Бэргельмір319336
Сутунґ3,519459
Хацы319846
Бэстла3,520192
Трум (Thrymr)3,520314
Фарбауці2,520377
Эгір320751
Кары3,522089
Фенрыр222454
Сурт322704
Імір923040
Логі323058
Фарньёт325146

У 2004—2007 былі выяўленыя 29 спадарожнікаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі