Сьцяг

палатно з пэўным графічным дызайнам, якое служыць як сымбаль нечага

Сьцяг — палотнішча правільнай геамэтрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сьцяг зьяўляецца адным зь дзяржаўных сымбаляў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камэрцыйныя (гандлёвыя) сьцягі.

Беларускі нацыянальны сьцяг
Беларускі дзяржаўны сьцяг

Свае сьцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, ці міжнародныя арганізацыі (напрыклад ААН), камэрцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадзкія рухі (сьцяг пацыфістаў), і, нават, мовы (сьцяг эспэранта).

Акрамя таго, сыгнальныя сьцягі выкарыстоўваюцца на флёце для перадачы інфармацыі паміж караблямі.

Вонкавыя спасылкі

Сьцягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў