Турын

горад у Італіі

Туры́н (італ.: Torino [toˈriːno]) — горад у Італіі, сталіца рэгіёна П’емонт.

Горад
Турын
італ.: Torino
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
130 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
910 293 чалавек (2008)
Шчыльнасць
6630 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
011
Паштовы індэкс
10100
Аўтамабільны код
TO
Афіцыйны сайт
comune.torino.it
(італ.)(англ.)(фр.)(ісп.)
Турын на карце Італіі
Турын (Італія)
Турын
Турын (Італія)
Турын

Гісторыя

Турын быў заснаваны ў I стагоддзі да н.э. як рымскі ваенны лагер. У канцы 13 стагоддзя ўвайшоў у Савойскае княства, а ў 1563 годзе стаў яго сталіцай. У 1861 годзе стаў першай сталіцай аб’яднанай Італіі, у 1865 гэты статус перайшоў да Фларэнцыі.

Насельніцтва

  • 1974 год — 1,2 млн жыхароў[1].
  • 1986 год — 1,035 млн жыхароў[2].
  • 2015 год — 892,6 тыс. жыхароў[3].

Адукацыя

Славутасці

У аснове прамавугольнай горадабудаўнічай структуры Турына ляжыць планіроўка старажытнарымскага ваеннага лагера. Гарадскія славутасці:

  • Сабор Іаана Хрысціцеля захоўвае плашчаніцу Ісуса Хрыста. Лічыцца, што менавіта гэтай плашчаніцай было накрыта цела Ісуса пасля яго распяцця.
  • Адзін з галоўных сімвалаў Турына — вежа Мале Антанеліяна, у якой у наш час размешчаны нацыянальны музей кінематаграфіі Італіі.
  • Егіпецкі музей Турына — першы ў Еўропе спецыялізаваны музей, прысвечаны старажытнаегіпецкай цывілізацыі.
  • Сярод помнікаў антычнага дойлідства збольшага ацалелі старажытнарымскі тэатр і брама порта Палаціна.
  • Манастыр Суперга з узгорка дамінуе над усім горадам. Гэта шэдэўр стылю барока ў выкананні архітэктара Філіпа Ювара і традыцыйнае месца пахавання прадстаўнікоў Савойскага дому.

У 1997 г. ЮНЕСКА прыняло рашэнне ўключыць у спіс Сусветнай спадчыны рэзідэнцыі Савойскага дому ў Турыне і яго наваколлях, з якіх найбольш значнымі з’яўляюцца наступныя:

Палацінская брама горада збудаваны яшчэ старажытнымі рымлянаміЗамак Валянціна XVI—XVII стагоддзяў — адна з рэзідэнцый Савойскага домуНад горадам парыць барочная базіліка Суперга

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Тури́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 491. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Тури́н // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 425. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Тури́н // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 689. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
  • Тури́н // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 335—336. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)