Тэсалёнікі

места ў Грэцыі

Тэсалёнікі ці Салунь (па-грэцку: Θεσσαλονίκη) — горад на поўначы Грэцыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Цэнтральная Македонія і гістарычны цэнтар грэцкай Македоніі. Салунь зьяўляецца буйным эканамічным, прамысловым, камэрцыйным і палітычным цэнтрам Грэцыі і буйным транспартным вузлом для астатняй частцы паўднёва-ўсходняй Эўропы[1]. Горад славіцца сваімі фэстывалямі, падзеямі і яскравым культурным жыцьцём у цэлым, і лічыцца культурнай сталіцай Грэцыі[2].

Тэсалёнікі/Салунь
грэц. Θεσσαλονίκη
Тэсалёнікі/Салунь
Сьцяг Тэсалёнікоў/Салуні
Дата заснаваньня:315 да н. е.
Краіна:Грэцыя
Пэрыфэрыя:Цэнтральная Македонія
Ном:Тэсалёнікі/Салунь
Кіраўнік:Канстантынас Зэрвас[d]
Плошча:17,832 км²
Вышыня:0−20 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:315 196 чал.
шчыльнасьць:17 675,86 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
Тэлефонны код:+30231x
Паштовы індэкс:53x xx, 54x xx, 55x xx, 56x xx
Нумарны знак:MM, NA, NB, NE, NH, NI, NK, NM, NN, NO, NP, NT, NY, NX, NZ
Геаграфічныя каардынаты:40°38′25″ пн. ш. 22°56′8″ у. д. / 40.64028° пн. ш. 22.93556° у. д. / 40.64028; 22.93556 22°56′8″ у. д. / 40.64028° пн. ш. 22.93556° у. д. / 40.64028; 22.93556
Тэсалёнікі/Салунь на мапе Грэцыі
Тэсалёнікі/Салунь
Тэсалёнікі/Салунь
Тэсалёнікі/Салунь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.thessalonikicity.gr/

Эканоміка

Салунь зьяўляецца другім паводле колькасьці і эканамічным значэньні горадам Грэцыі, гэта буйны прамысловы і гандлёвы цэнтар. На тэрыторыі Вялікіх Тэсалёнікаў сканцэнтраваныя прадпрыемствы нафтахіміі, мэталюргіі, мэталаапрацоўкі і машынабудаваньня, у тым ліку электратэхнічная, суднабудаўнічая і суднарамонтная прамысловасьць. Горад ёсьць галоўным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці краіны, таксама тут працуюць шматлікія прадпрыемствы фармацэўтычнай, тытунёвай і харчовай прамысловасьці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Тэсалёнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў