ФК Фламенгу

бразільскі футбольны клуб з Рыа-дэ-Жанэйра

«Фламе́нгу» (парт.: Clube de Regatas do Flamengo) — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019 і 2022 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

Фламенгу
Flamengo-RJ (BRA).png
Поўная назваClube de Regatas do Flamengo
Заснаваны1895
ГорадРыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
СтадыёнМаракана
Умяшчальнасць: 78 838
ПрэзідэнтРадолфу Ландын[d][1]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатСерыя А
20225 месца
Сайтflamengo.com.br (парт.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра[3], а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра[4].

Дасягненні

  • Чэмпіён Бразіліі: 7
1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
  • Кубак Бразіліі: 4
1990, 2006, 2013, 2022
  • Суперкубак Бразіліі: 2
2020, 2021
  • Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 37
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021
  • Турнір Рыа-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019, 2022
1981
  • Рэкопа Паўднёвай Амерыкі: 1
2020
  • Кубак Меркасур: 1
1999

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрАгустын Росі1995
2 АбГільерма Варэла1993
4 АбЛеу Перэйра1996
5 ПАЭрык Пульгар1994
6 АбАйртан Лукас1997
7 НапЛуіс Араужу1996
8 ПАТ’ягу Мая1997
9 НапПедру1997
10 НапГабрыел Барбоса1996
11 НапЭвертан1996
14 ПАДжорджыян Дэ Араскаэта1994
15 АбФабрысіу Бруну1996
Паз.ІмяНар.
17 АбМаціяс Вінья1997
18 ПАНікалас дэ ла Крус1997
20 ПАЖэрсон (капітан)1997
21 ПААлан1997
23 АбДавід Луіс1987
25 БрМатэус Кунья2001
27 НапБруну Энрыкі1990
29 ПАВіктор Угу2004
33 АбКлейтан2003
40 ПАМатэус Гансалвіш2005
42 АбСант’яга Акампас2002
43 АбУэслі Франса2003

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)