Ф’ёрд

Ф’ёрд (па-нарвэску: fjord) — вузкі і зьвілісты марскі заліў са скалістымі берагамі, які глыбока ўрэзаўся ў сушу. Даўжыня ф’ёрда ў некалькі разоў пераўзыходзіць шырыню, часьцей за ўсё ў дзясяткі.

Гэйрангер-ф'ёрд, Нарвэгія

Ф’ёрды паўсталі ў выніку апрацоўкі ледніком (у эпоху чацьвярцічнага аблядненьня) і наступнага затапленьня морам рачных далін і тэктанічных западзін.

У сьвеце найболей вядомыя чатыры ф’ёрдавыя раёны, разьмешчаныя на заходніх узьбярэжжах Нарвэгіі, Чылі, Паўднёвай выспы Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі ад заліва П’юджэт-Саўнд (шт. Вашынгтон) да Аляскі. Ф’ёрды таксама маюцца на берагах Шатляндыі, Ісьляндыі, Грэнляндыі, паўвыспы Лябрадор, штату Мэн (ЗША) і на некаторых арктычных выспах.

Некаторыя ф’ёрды

НазваМесцазнаходжаньнеДаўжыня (км)Шырыня (км)Глыбіня (м)
Согнэ-ф’ёрдНарвэгія21961308
Хардангер-ф’ёрдНарвэгія18310750
Тронхэймс-ф’ёрдНарвэгія13724600
Нур-ф’ёрдНарвэгія1135565
МілфардНовая Зэляндыя193390
Портлэнд КаналАляска (ЗША)1453385
Лох-МорарШатляндыя (Вялікабрытанія)193310
СагэнэйКвэбэк (Канада)120530

Вонкавыя спасылкі

Ф’ёрдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў