Чыкагскі ўніверсітэт

Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago) — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты.

Чыкагскі ўніверсітэт
Па-англійскуUniversity of Chicago
ДэвізCrescat scientia; vita excolatur
Заснаваны ў1890
ТыпПрыватны
ПрэзідэнтРоберт Зімер
Месца размяшчэнняЧыкага, Ілінойс, ЗША
КампусГарадскі, 211 акраў
Бакалаўраў4672
Магістраў і дактароў9855
Выкладчыкаў2160
КолерФенікс
Афіцыйны сайтhttp://www.uchicago.edu/

Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе.

Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер.

Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка.

Бібліятэка

Пры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараў[1].

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі