Microsoft Windows

сямейства апэрацыйных сыстэмаў
(Перанакіравана з «Windows»)

Microsoft Windows — лінія апэрацыйных сыстэмаў вытворчасьці «Майкрасофт».

Microsoft Windows
Распрацоўнік
«Майкрасофт» (ЗША)
Выпускі
Сямейства АСWindows 9x, Windows CE, Windows NT
Першы выпуск20 лістапада 1985 (38 гадоў таму)
Апошні стабільны рэлізWindows 10 Version 1511 (v10.0.10586.63) (12 студзеня 2016 г.; 8 гадоў таму)
Тэставая вэрсіяWindows 8 NT 6.3 (Зборка 9364)
МовыБеларуская і 137 іншых
Мовы праграмаваньняC, C++, мова асэмблера
Тып ядраГібрыднае (Windows NT), дыскавая (Windows 1.0 і Windows 9x)
Стандартны інтэрфэйсГрафічны (ГІК) (аконная абалонка)
ЛіцэнзіяКарыстальніцкая
Вэб-сайтwindows.microsoft.com
Бягучы стан

Упершыню зьявілася ў 1985 годзе ў якасьці надбудоўкі да MS-DOS як адказ на ўзрослую цікавасьць да графічнага карыстальніцкага інтэрфэйсу (GUI)[1]. Ёсьць лідэрам, які валодае па розных адзнаках 62—79% рынку апэрацыйных сыстэмаў[2][3], хоць, напрыклад, Mac OS, адна зь першых сыстэмаў з графічным інтэрфэйсам, была прапанаваная раней[4].

Апошняя вэрсія для звычайных кампутараў — Windows 8, апошняя сэрвэрная сыстэма — Windows Server 2012 R2. Апошняя вэрсія сыстэмы для мабільных прыладаў — Windows Phone 8.1.

Беларусізацыя

3 лістапада 2010 г. зьявіўся пераклад Ўіндаўз ХР ад Аляксандра Калесьнікава[5]>.

У студзені 2010 г. пераклад Ўіндаўз 7 пачалі Алесь Булойчык і Ўсевалад Чорны[6]. 24 траўня 2011 г. зьявіўся ўсталёўнік беларускага перакладу[7]. 13 лютага 2012 г. зьявіўся дапрацаваны ўсталёўнік[8]. Праз тыдзень, 21 лютага, старшыня аддзела Ўіндаўз ў Майкрасофт Стывэн Сінофскі заявіў, што ў Ўіндаўз 8 будзе падтрымка беларускай мовы[9]. 3 сьнежня 2012 г. на бачыне Майкрасофт у вольным доступе для спампоўваньня зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Windows 8[10].

Мінулыя выпускі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Шаблён:Portal-eng

Гэта — накід артыкула пра апэрацыйныя сыстэмы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.