Ёзаф Ленарт

Ёзаф Ле́нарт (славацк.: Jozef Lenárt; 3 красавіка 1923, Ліптаўска-Порубка, Ліптаўскі-Мікулаш, Жылінскі край — 11 лютага 2004, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч славацкага паходжання, прэм'ер-міністр Чэхаславакіі (1963—1968).

Ёзаф Ленарт
славацк.: Jozef Lenárt
Сцяг в. а. прэзідэнта Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
22 — 30 сакавіка 1968
ПапярэднікАнтанін Новатны
ПераемнікЛюдвік Свобада
Сцяг Старшыня Урада Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
22 верасня 1963 — 4 красавіка 1968
ПрэзідэнтАнтанін Новатны
ён сам (в. а.)
Людвік Свобада
ПапярэднікВільям Шыракі
ПераемнікОлдржых Чэрнік
Прэзідэнт Славацкага Савета
31 кастрычніка 1962 — 20 верасня 1963
ПапярэднікМіхал Сабальчык (в. а.)
ПераемнікМіхаіл Худзік
Нараджэнне3 красавіка 1923(1923-04-03)
Смерць11 лютага 2004(2004-02-11) (80 гадоў)
ПартыяКамуністычная партыя Чэхаславакіі
АдукацыяВышэйшая партыйная школа
Дзейнасцьпалітык
Род войскаўЧэхаславацкая армія ў выгнанні[d][4][5]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе вытворцы абутку Baťa у Свіце. З 1943 года — член Кампартыі Славакіі. Прыняў удзел у Славацкім нацыянальным паўстанні. Быў сакратаром партыйных ячэек у Попрадзе і ўжо ў 1947 годзе быў упершыню абраны ў ЦК КПС. У 19511953 гадах быў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці Чэхаславакіі. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу КПСС у Маскве. З 1960 года — член Прэзідыума ЦК КПС.

З 20 верасня 1963 па 8 красавіка 1968 быў прэм’ер-міністрам Чэхаславакіі, з 22 па 30 сакавіка 1968 года таксама выконваў абавязкі прэзідэнта. Незадоўга да савецкага ўварвання Ленарт разам з іншымі кіраўнікамі Чэхаславакіі вёў перамовы ў савецкім пасольстве, сутнасць якіх невядомая. Паводле слоў самага Ленарта, ідэя стварэння новага рабоча-сялянскага ўрада зыходзіла ад савецкага пасла Сцяпана Чарвоненкі[6].

У сакавіку 1981 года быў выбраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Славакіі. Падчас Аксамітныя рэвалюцыі чэхаславацкая апазіцыя патрабавала яго адстаўкі разам з шэрагам іншых функцыянераў. Увечар 26 лістапада 1989 года ён быў выведзены са складу ЦК КПЧ і вызвалены ад усіх пасад[7]. Пасля распаду Чэхаславакіі застаўся жыць у Чэхіі[8]. У 1990 годзе — выключаны з шэрагаў КПЧ.

У 2001 годзе разам з Мілашам Якешам быў прыцягнуты да суда ў Чэхіі па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе[9], але ў 2002 годзе прызнаны невінаватым[8].

Зноскі

  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  • Databáze příslušníků čs. vojenských jednotek v zahraničí za 2. sv. války Праверана 25 снежня 2022.
  • Обвинение — измена Родине. Приговор — оправдать, Радыё Прага (27.06.2003)
  • Чехия и Словакия в XX веке. — М.: Наука, 2005. — С. 287
  • а б Якеш и Ленарт признаны невиновными, Радыё Прага (24.09.2002)
  • Милош Якеш и Йозеф Ленарт обвиняются в измене Родине, Радыё Прага (20.12.2001)
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі