Славацкая мова

Заходнеславянская мова

Слава́цкая мо́ва (, slovenský jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям'і. Утварае чэшска-славацкую падгрупу ў заходнеславянскай групе[3][4] (разам з чэшскай, польскай, верхне- і ніжнелужыцкай мовамі). З'яўляецца афіцыйнай мовай Славацкай рэспублікі і адной з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза.

Славацкая
Саманазваslovenčina
КраіныСлавакіі, Чэхіі, ЗША, Венгрыі і іншых краінах
РэгіёныЦэнтральная Еўропа
Афіцыйны статус

 Славакія;
 Еўрапейскі Саюз.
Рэгіянальная ці лакальная афіцыйная мова[1]:
 Аўстрыя;
 Боснія і Герцагавіна;
 Венгрыя;
 Польшча;
 Румынія;
 Сербія;
 Украіна;
 Харватыя;

 Чэхія.
Арганізацыя, якая рэгулюеСлавацкая Акадэмія Навук (Лінгвістычны інстытут Людавіта Штура)
Агульная колькасць носьбітаўкаля 5,2 мільёнаў[2]
Статусу бяспецы[d]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейскія мовы

Славянская галіна
Заходнеславянская група
Чэшска-славацкая падгрупа
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97сло 605
ISO 639-1sk
ISO 639-2slk і slo
ISO 639-3slk
WALSsvk
Ethnologueslk
Linguasphere53-AAA-db
ABS ASCL3603
IETFsk
Glottologslov1269
Вікіпедыя на гэтай мове

Славацкую мову ўжывае больш за 5 мільёнаў чалавек (2013)[5], з іх у Славакіі — 4,34 млн чалавек (2012)[6]. Таксама носьбіты жывуць у Чэхіі, Сербіі, Венгрыі, Румыніі, Аўстрыі, Харватыі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Украіне і інш.[5]. У шэрагу дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у якіх славакі, як правіла, расселеныя кампактна, славацкая мае статус рэгіянальнай мовы[1].

Назва

Саманазвы славацкага народа (Slovák — «славак», Slovenka — «славачка») і славацкай мовы (slovenský jazyk, slovenčina, slovenská reč) маюць агульнаславянскія карані. Slovák утворанай заменай суфіксу ў слове праслав.: *slověninъ «славянін», а Slovenka наўпрост узыходзіць да праслав. *slověnъka «славянка»[7]. Падобную саманазву мае яшчэ адна славянская мова — славенская (slovenski jezik, slovenščina)[8].

Пашырэнне, колькасць носьбітаў

Распаўсюджанне славацкай мовы ў Славакіі[9]
Славацкая мова між астатніх моў Славакіі[10]

Паводле колькасці носьбітаў славацкая мова займае трэцяе месца ў заходнеславянскіх моў пасля польскай і чэшскай[11].Асноўны арэал славацкай мовы — тэрыторыя Рэспублікі Славакія. Паводле вынікаў перапісу 2011 года, роднай мовай славацкую назвали 4 240 453 чалавекі (78,6 % насельніцтва краіны), за ёй ідуць венгерская (508 714; 9,4 %), цыганская (122 518; 2,3 %) і русінская (55 469; 1,0 %) мовы[10]. Пры гэтым у грамадскім жыцці славацкай карыстаюцца 4 337 695 жыхароў Славакіі (80,4 %)[6], у якасці мовы дамашняга ўжывання славацкую пазначылі 3 954 149 чалавек (73,3 %)[12]. Пераважная большасць носьбітаў славацкай мовы — этнічныя славакі. Да гэтага этнасу сябе аднеслі 4 352 775 чалавек (80,7 %)[13].

Носьбіты славацкай мовы пражываюць таксама на частцы тэрыторый суседніх дзяржаў, якія разам са Славакіяй даўней уваходзілі ў склад Венгерскага каралеўства: у Венгрыі (9 888 з 29 647 венгерскіх славакаў назвалі славацкую роднай, агулам ёю ў Венгрыі размаўляюць 16 266 чалавек, 2011)[14] і Украіне, найбольш у раёнах Закарпацця (2 633 з 6 397 славакаў)[15][16]. Акрамя гэтага, па-славацку размаўляюць жыхару шэрагу іншых тэрыторый былога Венгерскага каролеўства, якія не мяжуюць са Славакіяй: жыхары Румыніі, у асноўным у раёнах Трансільваніі і Баната (12 574 з 13 654 славакаў назвалі славацкую роднай, агулам ёй у Румыніі размаўляюць 12 802 чалавекі, 2011)[17], жыхары Сербіі, галоўным чынам у аўтаномным краі Ваяводзіна (49 796 з 52 750 сербскіх славакаў назвалі славацкую роднай, пры гэтым у Ваяводзіне пражываюць 47 760 носьбітаў славацкае з 50 321 славака, 2011)[18][19] і Харватыі, у асноўным на ўсходзе краіны — у Вукаварска-Срэмскай і Осіецка-Бараньскай жупаніях (3 792 з 4 753 харвацкіх славакаў, 2011)[20][21].

Распаўсюджанне славацкай мовы ў Чэхіі[22]

Акрамя таго, носьбіты славацкай жывуць у шэрагу раёнаў суседніх са Славакіяй Аўстрыі і Чэхіі, якія некалі ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі (а разам з Чэхіяй Славакія большую частку XX стагоддзя да таго ж складала адзіную Чэхаславацкую дзяржаву). Так, у Чэхіі жывуць паводле звестак перапісу 2011 года 235 475 носьбітаў славацкай мовы як роднай[22], што ёсць найбольшай славацкамоўнай дыяспарай у свеце. Славакі расселеныя ў Чэшскай Рэспубліцы, як правіла, дысперсна, за выняткам вобласці Мараўская Славакія, жыхары якой маюць чэшскую самасвядомасць, але шэраг даследчыкаў адносіць іх гаворкі да славацкай мовы[23]. У Аўстрыі жывуць 10 234 славацкамоўных, 2001[24]. У суседняй Польшчы 765 грамадзян размаўляюць па-славацку, з іх 648 польскіх славакаў назвалі гэту мову роднай, 2011[25].

Акрамя Славакіі і пералічаных вышэй дзяржаў славацкая мова распаўсюджаная сярод славацкіх імігрантаў і іх нашчадкаў у краінах Заходняй Еўропы, у краінах Амерыкі, у тым ліку ў ЗША (агульная колькасць славакаў у гэтай краіне складае 510 тыс. чалавек, але актыўна карыстаецца славацкай параўнальна невялікая частка славацкай дыяспары, 2000) і ў Канадзе (17 580 чалавек, 2011)[26]. Па-славацку размаўляюць у Аўстраліі (4 990 з больш як 10 000 славакаў, 2011)[27], у Расіі (1 445 носьбітаў мовы, з якіх 324 славакі, 2010)[28][29], а таксама ў іншых краінах.

Распаўсюджанне славацкай мовы ў Венгрыі[14]
Славацкія населеныя пункты ў Ваяводзіне (Сербія)
Рассяленне найбуйнейшай дыяспары славакаў у ЗША

Славацкая мова за мяжой ужываецца як у літаратурнай, так і ў дыялектнай формах. Славацкія гаворкі зазвычай неаднародныя[23]. Так, напрыклад, у Закарпацкай вобласці Украіны прадстаўленыя такія змяшаныя гаворкі, як абаўска-шарышска-земплінскія, земплінска-абаўска-шарышскія, земплінска-ўжскія, вуска-сотацкія і іншыя[30]. Выкарыстанне гаворак усходнеславацкага дыялекту ці іх ўплыў на славацкую літаратурную мову, у тым ліку ў друку, было адзначана між славакаў у ЗША на пераломе XIX—XX стагоддзяў[31].

Агулам колькасць славацкамоўных жыхароў у свеце складае больш за 5,2 млн чалавек[5] (паводле іншых звестак — ад 5,0 да 5,5 млн чалавек). З іх больш за 1 млн славакаў (з якіх актыўна карыстаюцца славацкай мовай 0,4 млн чалавек) пражываюць па-за межамі Славакіі[32].

Паводле вынікаў перапісу і ацэначных звестак у розных дзяржавах колькасць носьбітаў славацкай мовы выглядае наступным чынам:

Краіны светуколькасць
(чал.)
год перапісу
(ацэнкі)
Чэхія235 475[33]2011[22]
Сербія49 7962011[18]
Канада17 5802011[26]
Венгрыя16 2662011[14]
Румынія12 8022011[17]
Аўстрыя10 2342001[24]
Аўстралія4 9902011[27]
Харватыя3 7922011[20]
Украіна2 6332001[15]
Расія1 4452010[28]
Польшча7652011[25]

Пісьменства

У аснове пісьмовасці ляжыць лацінская графіка. Самыя раннія помнікі ўласна славацкай пісьмовасці датаваныя канцом XV—XVI стагоддзем, пры гэтым славакізмы сустракаюцца ў чэшскіх, нямецкіх і лацінскіх крыніцах больш ранняга перыяду[34]. Да XVIII стагоддзя літаратурнай мовай славакаў была чэшская, у сярэдзіне XIX стагоддзя кадыфікаваная славацкая літара­тур­ная мова галоўным чынам на базе сярэднеславацкага дыялекту.

У славацкім алфавіце выкарыстоўваюцца лацінскія літары (малыя і вялікія).

Лацінская літараСлавацкая назва літарыЛацінская літараСлавацкая назва літары
A aа краткеM mэм
Á áа длгеN nэн
Ä äа прэгласкованеŇ ňнь
B bбэO oо кратке
C cцэÓ óо длге
Č čчэÔ ôо с воканём
D dдэ тврдэP pпэ
Ď ďдь меккеQ qквэ
Dz dzдзR rэр кратке
Dž džджŔ ŕэр длге
E eэ краткеS sэс
É éэ длгеŠ šэш
F fэфT tтэ тврдэ
G gгэŤ ťть мекке
H hгаU uу кратке
Ch chхаÚ úу длге
I iі мекке краткеV vвэ
Í íі мекке длгеW wвэ двоітэ
J jіX xікс
K kкаY yі тврдэ кратке
L lэл тврдэÝ ýі тврдэ длге
Ĺ ĺэл длгеZ zзэт
Ľ ľль меккеŽ žжэт

Славацкая графіка стварылася на аснове чэшскай з дадаткам знакаў ä, ô, ĺ, ť, ŕ, dz, dž. Дыякрытычны знак выкарыстоўваецца для абазначэння даўжыні галосных: á, ó, ú, é, í, ý. Асаблівы знак выкарыстоўваецца для абазначэння шыпячых č, ž, š і афрыкаты , а таксама мяккасці ň і вялікіх літар Ň і Ť , Ď перад галоснымі a, o, u і ў канцы склада. Апострафам абазначаецца мяккасць малых ď, ť, ĺ і вялікага Ĺ. Для дыфтога [u̯o] выкарыстоўваецца ô, літара ä пішацца пасля губных зычных і абазначае шырокае адкрытае [э]. Апрача дыфтонга ô пасля мяккіх зычных або пасля былых мяккіх зычных сутракаюцца дыфтонгі ie, ia, а ў некаторых склонавых канчатках таксама дыфтонг iu. Славацкія дыфтонгі прыраўноўваюцца да доўгіх галосных. Літары i, y абазначаюць адну і тую ж фанему, але зычны перад y вымаўляецца цвёрда. Літары x, w, q, ó сустракаюцца толькі ў замежных словах.

Лінгвістычныя асаблівасці

Фанетыка

У сучаснай славацкай літаратурнай мове 41 фанема; 14 галосных (з дыфтонгамі) і 27 зычных, з якіх 20 складаюць 10 пар паводле звонкасці — глухасці: bp, vf, dt, ďť, dzc, č, zs, žš, gk, hch; няпарныя звонкія фанемы — m, n, ň, l, ľ, r, j. Гук [г] толькі цвёрды, l — сярэднееўрапейскае, а ľ — мяккае. Падвойныя зычныя вымаўляюцца як адзін доўгі зычны. Пры маўленні зычныя часам прыпадабляюцца да суседніх зычных або аглушаюцца ў канцы слоў.

Да асаблівасцей славацкай мовы (частка з якіх вылучае яе сярод астатніх славянскіх моў) адносяць такія фанетычныя рысы, як наяўнасць у сістэме вакалізму нароўні з кароткімі даўгіх галосных і ўзыходных дыфтонгаў i̯a, i̯e, i̯u, u̯o, якія ўтвараюць доўгі склад; наяўнасць спецыфічнай фанемы /ä/ (выйшла з ужывання ў сучаснай мове); распаўсюджанне рытмічнага закону, паводле якога склады з доўгімі галоснымі (а таксама дыфтонгамі) не могуць ісці адзін за другім у межах аднаго слова; у сістэме кансанантызму — прымяненне доўгіх і кароткіх складаўтваральных санорных [l̥], [l̥̄], [r̥], [r̥̄], якія выступаюць функцыянальнымі эквівалентамі галосных; перавага няпарных цвёрдых зычных, наяўнасць толькі цвёрдай r і двух тыпаў l (мяккай ľ і сярэдняй l) і інш.

Эспіраторны націск у большасці слоў робіцца на першым складзе. Аднак ёсць група слоў без націску (т. зв. энклітыкі), якія, як правіла, далучаюцца да папярэдняга слова.

Марфалогія

У славацкай марфалогіі 10 часцін мовы. Зменныя часціны — назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў — маюць адзіночны і множны лікі, тры роды, назоўнік — 7 склонаў, адзін з іх клічны, іншыя імёны без яго — па 6 склонаў.

У мужчынскім родзе адрозніваюцца скланенні адушаўлёных назоўнікаў, у прыватнасці давальны і месны склоны адзіночнага ліку (канчатак -ovi) і назоўнага склону множнага ліку (-ovia), ад неадушаўлёных, у якіх давальны склон мае канчатак , месны -е, -і, -u, а назоўны склон множнага ліку -y, -е. Характэрным з'яўляецца канчатак меснага склону множнага ліку -och і творнага склону -mi. У назоўнікаў жаночага роду 4 прадуктыўныя тыпы скланення — 2 на і 2 на зычны. Назоўнікі ніякага роду маюць 4 тыпы скланення, для іх характэрныя формы назоўнага склону множнага ліку з доўгай галоснай у канчатку.

Прыметнікі за рэдкім выключэннем не маюць кароткіх форм. Скланяюцца паводле цвёрдага, мяккага і прыналежнага тыпу. Ужываюцца суфіксы вышэйшай ступені якасных прыметнікаў -ejši, -ši, найвышэйшая ступень утвараецца далучэннем прэфекса naj- да формы вышэйшай ступені.

Уласціва распаўсюджванне канчатку -m ва ўсіх дзеясловаў цяперашняга часу ў форме 1-й асобы адзіночнага ліку і інш.

Дыялекты

Славацкія дыялекты даволі адрозныя паміж сабой. Вылучаюць тры буйныя групы дыялектаў:

  • усходнеславацкія дыялекты;
  • цэнтральнаславацкія;
  • заходнеславацкія[35].

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

  • Лучыц-Федарэц І. І. Славацкая мова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
славацкай {{{3}}}