Іван Іванавіч Антановіч

Іва́н Іва́навіч Антано́віч (нар. 3 красавіка 1937, в. Дамашы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі і расійскі палітык, дыпламат, доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1977)[4]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Іван Іванавіч Антановіч
3-і Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
13 студзеня 1997 — 4 снежня 1998
ПрэзідэнтАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
ПапярэднікУладзімір Сянько
ПераемнікУрал Латыпаў
Пастаянны прадстаўнік БССР пры ЮНЕСКА
1976 — 1977
ПапярэднікВіктар Каўбасін
ПераемнікУ. Макараў
Нараджэнне3 красавіка 1937(1937-04-03)[1][2] (87 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар філасофскіх навук[1][2] (1973)
Навуковае званне
Дзейнасцьфілосаф, палітык, выкладчык, дыпламат, сацыёлаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферафіласофія
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Навагрудскага ваяводства (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэстскай вобласці).

У 1960 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў[4]. З 1959 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1967 года загадчык рэдакцыі філасофіі і права Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1969—1974 гадах — супрацоўнік сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. З 1974 года — лектар ЦК КПБ, выкладчык БДУ. Быў Пастаянным прадстаўніком БССР пры ЮНЕСКА ў 1976—1977 гадах.

У 1977—1987 гадах на партыйнай рабоце, з 1987 года прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985). У 1990—1991 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—1995 гадах дырэктар Беларускага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. 18 верасня 1995 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а 13 студзеня 1997 года — міністрам. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 снежня 1998 года, калі быў адстаўлены.

Адначасова ў 1995—1997 гадах — старшыня нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. У 1996—2000 гадах — член камітэта ААН па эканамічных і сацыяльных правах. З 2000 года — на навукова-педагагічнай працы ў Маскве (Расія).

Узнагароды

Бібліяграфія

Працы па гісторыі сучаснай буржуазнай філасофіі і сацыялогіі:

  • Американская буржуазная аксиология на службе империализма. — Мн., 1967
  • Свабода ці рабства? — Мн., 1969
  • Современная «философская антропология». — Мн., 1970
  • По диктату монополий. — Мн., 1973
  • Социальная патология капитализма. — Мн., 1974
  • Социология США: проблемы и поиски решений. — Мн., 1976
  • Социальное кредо буржуазного гуманизма. — Мн., 1976
  • Социальное развитие и проблема прогресса. — Мн., 1977
  • Капитализм и социальный контроль. — М., 1978
  • Буржуазная социологическая теория: Критический очерк основных направлений, концепций, категорий. Ч. 1. — Мн., 1980

Погляды

  • Гаворачы пра будучыню Еўропы Іван Антановіч заявіў, што «Вялікая Дойчлянд з невыразнай канцлеркай падпарадкавала сабе Еўропу, як некалі было пры Гітлеру»[5].
  • Ён абураўся на тых гісторыкаў, якія спрабуюць узвялічваць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі Беларусі і ачарняюць «руска-імперскі». "Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі, «дзяржавы-прамаці»[6].

Зноскі

  • Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 20. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  • а б Антонович Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
  • http://nashaniva.by/?c=ar&i=143172
  • https://nashaniva.by/?c=ar&i=207936
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)